Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Падзея: У Польшчы ў межах тыдняў салідарнасці прайшоў шэраг мерапрыемстваў з удзелам Наталлі Пінчук — жонкі Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Наталля выступіла на Кафедры беларусістыкі ў Варшаўскім ўніверсітэце, наведала выставу "Белае-чырвонае-белае" у Музеі Вольнай Беларусі, прэзентавала ў Варшаве кнігу пра Алеся Бяляцкага “Алесь”, выдадзеную Беларускім ПЭНам.
Па-за межамі: у Вільні прайшла прэзентацыя тома “Галасы Беларусі-2022” і выставы “Шляхам свабоды” (прысвечанай палітзняволенаму Мікалаю Статкевічу).
Каментар: Як назіральнікі “Вясны” назіралі Дні Волі. Асабісты досвед
"Брутальна ўварваўся АМАП, усіх палажылі на падлогу. Гэта быў вельмі, скажам так, непрыемны момант".