Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Падзея: Наталля Пінчук, жонка Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, наведала Вільню і паўдзельнічала ў прэзентацыі кніг пра Алеся. Мерапрыемства адбылося ў межах двух тыдняў салідарнасці з палітзняволеным праваабаронцам у Польшчы і Літве.
Каментар эксперта: "Наша ніва" і "Наша доля" – рэпрэсіі ў дачыненні да незалежнай прэсы ў Вільні на пачатку ХХ стагоддзя. Як гэта было? Размаўляем з экскурсаводкай Вольгай Абразцовай, якая і сама пакінула Беларусь з-за рэпрэсій:
"У Вільні я стала больш глыбока вывучаць перыяд пачатку дваццатага стагоддзя, калі фармавалася сучасная беларуская ідэя – і паралеляў [з сучаснасцю] напрошвалася вельмі шмат".
Асоба: Былы палітзняволены Дзмітрый Максімчык задумваўся пра адкрыццё Школы лічбавага маркетынгу яшчэ падчас зняволення. Калі ён уцёк з Беларусі, ён ажыццявіў мары. Цяпер яго школу наведваюць і дзеці беларусаў (з’ехаўшых з-за рэпрэсій), і ўкраінцаў (з’ехаўшых з-за вайны), і літоўцаў. У рубрыцы Дзмітрый распавядае пра сваю школу:
"Гэта ўжо не проста школа, гэта маё жыццё".
Па-за межамі: Як пішуць лісты палітвязням з-за мяжы? Індывідуальна і калектыўна.
"Прыходзьце падтрымаць тых, хто ў зняволенні. А таксама тых, хто ўжо стаміўся пісаць, бо гэта насамрэч патрабуе сіл".