viasna on patreon

Бабруйчаніна асудзілі на два гады "хіміі" за "здзек з дзяржаўных сімвалаў"

2023 2023-04-27T18:50:38+0300 2023-04-27T19:10:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babruisk-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 23 студзеня асудзілі Аляксея Дзям’янчыка паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Аляксею два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

Суд Бабруйскага раёна

Як паведамляе MAYDAY.TEAM, мужчына цалкам прызнаў віну, але не пагадзіўся з прысудам і абскардзіў яго ў Магілёўскім абласным судзе. 27 красавіка судовая калегія пад кіраўніцтвам суддзі Сяргея Мазурава пастанавіла пакінуць першапачатковы прысуд без зменаў. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства