viasna on patreon

Аблавы ў Беразіно і сярод чыгуначнікаў: хроніка пераследу 29 красавіка Дапоўнена

2023 2023-04-29T18:19:00+0300 2023-05-01T18:08:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ampleeu-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беразіне апошнія месяцы адбываюцца затрыманні па палітычных матывах

З'явілася інфармацыя, што ў горадзе Беразіно, пачынаючы з сакавіка, адбываюцца затрыманні людзей, якія маюць дачыненне да пратэстаў. Людзей затрымліваюць на падставе некалі апублікаваных фотаздымках у сацсетках, а таксама проста па падазрэнні ў «нелаяльнасці да ўладаў». Затрыманні праводзіць мінскі АМАП.

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, ІЧУ Бярэзінскага РАУС пастаянна запоўнены затрыманымі па палітычных матывах. Людзям звычайна прысуджаюць 15 сутак арышту, а пры затрыманні запалохваюць крымінальнымі артыкуламі і запісваюць «пакаяльныя відэа».


Аблавы сярод чыгуначнікаў

З'явіліся паведамленні пра «аблавы» па Беларусі гэтай ноччу, сярод затрыманых — пенсіянеры і супрацоўнікі чыгункі.

Пра гэта піша @dissidentBY.


У Гародні працягваецца пераслед людзей за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Стала вядома імя яшчэ аднаго затрыманага. Гэта Павел Амплееў са Скідзеля.

А 29 красавіка гарадзенку Аліну Завадзкую будуць таксама судзіць за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Яе ў будынку суду Ленінскага раёну па артыкуле 19.11 ч. 2 КаАП РБ засудзіць Руслан Гурын.

Завадскую раней, 20 красавіка, ужо судзілі па частцы 1 артыкулу 24.4 КаАП РБ – за “абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў”.


Суд у Гродне ліквідаваў аб'яднанне літоўцаў "Гімціне"

28 красавіка Гарадзенскі абласны суд ліквідаваў грамадскае аб'яднанне літоўцаў "Гімціне" з вёскі Пеляса, паведамляе ТАСС.

Заяўнікам выступіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. "Гімціне" — першае афіцыйна зарэгістраванае ў Беларусі грамадскае аб'яднанне літоўцаў. Паводле сайта just-grodno.gov.by, на 1 студзеня 2022 года колькасць членаў грамадскага аб'яднання складала 150 чалавек.

Аб'яднанне працуе з 1993 года на базе сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання ў вёсцы Пеляса Гродзенскай вобласці. Да беларуска-літоўскай мяжы ад вёскі 13 км.


Чарговае затрыманне ў Гродна

Гродзенец Арцём Шчыпакін затрыманы за негатыўныя выказванні ў інтэрнэце на адрас беларускай міліцыі і расійскіх вайскоўцаў у кантэксце вайны ва Украіне, а таксама нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце «Плана Перамога».

Арцёму Шчыпакіну з Гродна 35 гадоў. З 2013-га года ён працаваў у МНС, даслужыўся да звання капітана ўнутранай службы. Працаваў у цэнтры інфарматыкі і камп'ютарызацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Цэнтр займаецца падтрымкай і распрацоўкай праграм для патрэбаў МНС, а таксама вучыць ратаўнікоў імі карыстацца.


Беларуска атрымала «суткі» за тое, што пераслала дачцэ песню «Купалінка»

Пра гэта праваабаронцам распавяла былая арыштантка Акрэсціна, якая правяла там 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў снежні мінулага года.


Сайт і ўсе сацсеткі "Інтэкс-прэс" прызналі экстрэмісцкімі

Сайт і ўсе сацсеткі самага папулярнага незалежнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі.

Зроблена гэта было на запыт Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, піша @nashaniva. Пра тое, што 29 красавіка адбыўся суд, дзе прымалася адпаведнае рашэнне, паведаміў рэсурс «Наш край».

У лютым сілавікі прыходзілі ў офіс выдання і канфіскавалі ўсю тэхніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства