viasna on patreon

Жанчыну асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за абразу Лукашэнкі

2023 2023-05-30T12:35:43+0300 2023-05-30T13:15:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dom-pravasuddzia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 траўня асудзілі Алесю Жалязоўскую паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Алесі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Мінскі дом правасуддзя. Фота: Еўрарадыё

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў адным з тэлеграм-чатаў пакінула абразлівы каментар у бок Лукашэнкі пад яго партрэтам. Да суда яна знаходзілася пад вартай.

Алеся мае сярэднюю тэхнічную адукацыю, працуе галоўнай спецыялісткай па тэндарнай працы ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Жанчыну вызвалілі ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства