viasna on patreon

У Круглым за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

2023 2023-05-30T14:26:01+0300 2023-05-30T14:28:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/horava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Круглянскага раёна 30 траўня асудзіў адразу трох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Дзмітрый Сасноўскі асудзіў усіх да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволенай Аліне Горавай ён прызначыў адзін год "хатняй хіміі", Уладзіславу Лагуценку і Аляксею Цыганаву — 2,5 і 2 гады "хатняй хіміі" адпаведна. Пра гэта паведамляе "Медыязона". Аліну Гораву, у якой у турме абвастрыліся праблемы са здароўем, вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў зняволення. 

horava.jpg
Аліна Горава

Аліну Гораву затрымалі 27 сакавіка 2023 году ў Круглым. Увечары яна пайшла ў Следчы камітэт для дачы паказанняў у якасці сведкі па крымінальнай справе аб удзеле ў мірных акцыях пратэсту і на волю ўжо не выйшла — была затрымана на трое сутак. Спачатку яе ўтрымлівалі ў мясцовым ІЧУ ў жорсткіх умовах: у камеры холадна, спіць на дошках і накрывацца забаронена нават сваім адзеннем. Праз гэта ў яе абвастрыліся хранічныя захворванні нырак і жаночых органаў. Увечары 30 сакавіка Аліне стала дрэнна, таму ёй выклікалі хуткую дапамагу. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, бо нібыта ў СІЗА, куды яе павінны былі перавесці, ёсць дзённы стацыянар. Але ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе Аліне адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і гаспіталізаваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства