viasna on patreon

Сьведчаньні Андрэя Козела затрыманага і зьбітага 25 сакавіка на плошчы Свабоды ў Мінску

2004 2004-03-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

затрыманы на плошчы Свабоды і зьбіты супрацоўнікамі міліцыі. Яго сьведчаньні пакідаем без зьменаў: “На плошчу Свабоды я пад'ехаў прыкладна ў 16.50 На плошчы на той момант прысутнічала каля 40 чалавек, якія прыйшлі сьвяткаваць Дзень волі і каля 40 сэксотаў.Праз некалькі хвілін палкоўнік Гірэль з двума брытагаловымі людзьмі ў
цывільным падыйшлі да маладых людзей (14-16 год) і ў агрэсіўнай форме пачаў
навязываць ім думку пакінуць тэрыторыю плошчы. У гэты момант я падыйшоў да
паўкоўніка і запытаўся чаго менавіта жадае спадар і з-за чаго ён чапляецца к
моладзі. Пасьля чаго Гірэль пачаў мяне прымушаць пакінуць плошчу, на што я
адказаў, што як грамадзянін РБ магу знаходзіцца дзе заўгодна і калі
заўгодна. На што афіцэр пачаў лаяцца матам і загадаў двум брытагаловым
людзям, якія былі каля яго - схапіць мяне. Брытагаловыя людзі імгненна
заламалі мне рукі і павялі ў накірунак, дзе стаялі "варанкі", але ў гэты
момант да мяне звярнула ўвагу вялікая колькасьць людзей і яны абступілі
плотным колам людзей і падыйшлі журналісты, якія пачалі цікавіцца прычынай
майго затрыманьня, на што Гірэль нічога дакладнага не змог сказаць - і ў
выніку чаго ім прыйшлося адпусьціць мяне.
Дзесьці праз пяць хвілін з-за вугла выставіліся калёны АМАПу, якія прайшлі
па вуліцы Інтэрнацыянальнай да скрыжаваньня з плошчай Свабоды і там
расьцягнуўшыся ў ланцуг, як карнікі пад час фашыстскай акупацыі, пайшлі на
людзей.Пачалі падымаць людзей, якія сядзелі на лаўках і мажліва аніякага дачыненьня
да сьвяткаваньня не мелі. У той момант я, ў знак супраціву, сеў на плошчы на
дол і працягваў сядзець пакуль мяне сілай не паднялі і пачалі круціць.
Адразу мной занялася трое АМАПаўцаў, якія правёўшы метраў дзесяць перадалі
мяне брытагаловым людзям у цывільным, якія ўжо затрымлівалі мяне дзесяцьцю
хвілінамі раней. Яны вялі мяне ў накірунку да мятро "Няміга", дзе стаяў
АМАПаўскі ЗІЛ (па дарозе да грузавіка-аўтобуса ніжэйшы чалавек некалькі
разоў ударыў мяне ў жывот). Закінуўшы мяне ў грузавік пачалі бессэнсоўна збіваць мяне: па твару, па ныркам, жывату і рукам. Прычым ўсё адбывалася ўсё вельмі жорстка і чалавек ніжэйшага росту доўгі час паўтараў: "да мы такіх, як ты, у Чачэні...". Праз
пэўны час яны пачалі, з яшчэ большай злосьцю, зрываць з маіх плячоў нашыўкі
з бел-чырвона-белым сьцягам і "Пагоняй". Пасьля гэтага ніжэйшы чалавек
выйшаў і зьнік (больш я яго ня бачыў), высокі малады чалавек застаўся і
ўвесь час бубнеў, што апазіцыя - гэта сьмецьце і г.д. Праз некалькі хвілін у
грузавік прывялі жанчыну сярэдняга ўзросту - Веру, якая жадала разрадзіць
абстаноўку і развешывала кветачкі па АМАПаўскаму аўтобусу. На тэлефон
некалькі разоў тэлефанавалі розныя людзі і пасьля таго, як я сказаў аднаму
журналісту, што мяне збівалі сэксот з моццу выхапіў у мяне тэлефон.
Прыкладна праз пяць хвілін прыйнла рота АМАПу і перавялі мяне ў УАЗ ў якім
сядзеў нейкі афіцэр АМАПу, які доўгі час расказваў, што ў нас "карошая"
улада і ўвесь народ яна задавальняе. Праз хвілін 5 я ўжо быў у РАУСе
Цэнтральнага района горада Менска, дзе мяне адразу павялі ў актавую залю,
дзе знаходзілася ўжо чалавек пятнаццаць затрыманых, сярод іх шмат
знакамітасьцяў, як Вячорка, Стэфановіч і інш. Мяне адразу павялі на допыт,
якім я доўгі час пісаў Тлумачэньне наконт падзей 25 сакавіка 2004 года.
Дзесьці ў 19.50 мяне адпусьцілі і я выйшаў з будынку мне было досыць цяжка
рухацца і цяжка дышаць. Была толькі адна думка: "Заўтра пайсьці на
мед-экспертызу"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства