viasna on patreon

У судзе Цэнтральнага раёну г.Мінску адбыліся суды над затрыманымі ў Дзень Волі

2004 2004-03-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманыя ў Дзень Волі Вячаслаў Сіўчык, Валянцін Баранаў і Дзяніс Буйніцкі правялі ноч у Цэнтральным РУУС г Мінска. Нагадаем, што 25 сакавіка ў Дзень Волі Вячаслаў Сіўчык, Валянцін Баранаў і Дзяніс Буйніцкі прыкавалі сябе жалезным ланцугамі да ліхтарных слупоў на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску.

26 сакавіка суд Цэнтральнаг раёну вынес рашэньні па адміністратыўным справам затрыманых.

1.Валянцін Баранаў – штраф у памеры 20 базавых велічынь (прыкладна 170 долараў ЗША)

2.Вячаслаў Сіўчык – штраф у памеры 50 базавых велічынь (прыкладна 400 долараў)

3. Дзяніс Буйніцкі – штраф у памеры 20 базавых велічынь (прыкладна 170 долараў ЗША) Варта адзначыць, што Дзяніс Буйніцкі з’яўляецца сябрам праўрадавай моладзевай арганізацыі -- Беларускага Рэспубліканскага Саюзу Моладзі -- суполка Акадэміі мастацтваў. Гэта яшчэ адно сьведчаньне таго, што моладзь выступае супраць прымусовага прыёму ў праўрадавыя моладзевыя арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства