viasna on patreon

У Гомелі за абразу Лукашэнкі асудзілі былога іераманаха

2023 2023-07-11T11:34:40+0300 2023-07-11T12:04:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tarasenka-manah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Тарасенка

Аляксандр Тарасенка

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 10 ліпеня абвешчаны прысуд палітзняволенаму Аляксандру Тарасенку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядаў суддзя Ілля Свірыдаў.

Аляксандр Тарасенка  — былы іераманах гомельскага Свята-Нікольскага кляштару. Да затрымання мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойнікам.

Тарасенка быў затрыманы 23 сакавіка 2023 году. На "пакаяльным" відэа ён казаў пра тое, што размясціў на сваёй старонцы ў Facebook абразлівы пост у бок Лукашэнкі.

Суд пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе "Хрысціянская візія".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства