viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-07-11T16:00:00+0300 2023-07-11T18:43:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 11 ліпеня:

Каментар: Набліжаецца 14 ліпеня — у гэты дзень два гады таму затрымалі трох прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра "Вясна": Аалеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Што будуць рабіць калегі палітзняволеных вясноўцаў у гэты дзень? Пра гэта распавядае прадстаўніца ініцыятывы FreeViasna Даша.

Асоба: Гісторыя адной беларускі — Вольгі Паўлавай, якая вымушана была пакінуць радзіму з-за рэпрэсій.

Па-за межамі: "Гэта як рытуал". У Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве працягваюць штосераду пісаць лісты палітвязням.

Viasna96 · 2023-07-11 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства