viasna on patreon

25 сакавіка ў Брэсьце на пешаходным пераходзе легкавы аўтамабіль зьбіў арганізатара мітынгу “Беларускаму народу – дастойнае жыццё” Ніну Давыдоўскую і зьнік з месца здарэньня.

2004 2004-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ніна Давыдоўская пасьля траўмы была вымушана заставацца дома.
Нагадаем, што 22 сакавіка 2004 году 5+ атрымала дазвол Брэсцкага гарвыканкаму на правядзеньне мітынгу “Беларускаму народу – дастойнае жыццё”. На вуліцах Берасьця пачалася актыўная раздача ўлетак з заклікам прыйсьці на стадыён “Будаўнік” у суботу 27 сакавіка а 12 гадзіне.
26 сакавіка гарадскія ўлады адмянілі раней дадзены дазвол по насутпных прычынах: “Няма арганізатара”, “Няма дамовы на ахову з міліцыяй, пажарнікамі, хуткай дапамогай і г.д.”.
Арганізатары мітынгу адмовіліся атрымаць загадзя падрыхтаваны ўладамі забаронны “дакумант” і запэўнілі, што ў сувязі з падазроным дарожным выпадкам, у які трапіла галоўная арганізатарка Ніна Давыдоўская, бяруць усю адказнасьць за правядзеньне мітынгу на сябе. Тады адмову ў вечары 26 сакавіка даставілі траўмаванай Давыдоўскай да хаты пад роспіс.
27 сакавіка ў Берасьці на стадыёне “Будаўнік” адбыўся заплянаваны мясцовымі лідарамі кааліцыі 5+. На мітынгу прысутнічалі тыя жыхары Берасьця, якія праігнаравалі патрабаваньні прадстаўнікоў сілавых структураў абласнога УУС і Маскоўскага РАУС г. Брэста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства