viasna on patreon

Стаў вядомы прысуд дзіцячаму паэту і выкладчыку Дзмітрыю Юртаеву

2023 2023-07-28T14:49:54+0300 2023-07-28T15:51:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jurtaeu-dzmirty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Юртаеў

Дзмітрый Юртаеў

Стаў вядомы прысуд, які Мінгарсуд вынес палітзняволенаму паэту Дзмітрыя Юртаева. Суд над ім працягваўся з 14 па 29 красавіка. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Юртаева абвінавацілі у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).

Палітзняволены Дзмітрый Юртаеў быў затрыманы 21 верасня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца: нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

29 красавіка Дзмітрыю вынеслі прысуддва гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін і запытваў пракурор.

Юртаеў падаваў апеляцыю, якую Вярхоўны суд разгледзеў 11 ліпеня 2023 г.  Суддзя Таццяна Васілевіч пакінула скаргу без задавальнення. А 28 ліпеня асуджанага паэта ўнеслі ў пералік «Асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

"Каго вы называлі фашыстамі?" У Мінску судзяць дзіцячага паэта і выкладчыка Дзмітрыя Юртаева

Адвакат прасіў далучыць да справы два хадайніцтвы: з месца працы, дзе паэт працаваў больш за дзесяць гадоў — там яго вельмі цэняць; другое хадайніцтва ад маці — яна просіць аб мінімальным тэрміне сыну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства