viasna on patreon

28 сакавіка на мяжы Брэсцкайі і Мінскай вобласьці былі затрыманыя некалькі актывістаў руху “Зубр”

2004 2004-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты руху "Зубр" сабраліся 28 сакавіка ля 30-метровай статуі зубра, што знаходзіцца на мяжы Брэсцкай і Менскай абласцей, паведамляе прэс-служба руху ЗУБР

У гэты дзень павінны былі прыняць прысягу шэраг новых людзей, якія далучыліся да "Зубра" апошнімі месяцамі. Яшчэ да пачатку мерапрыемства яго паспрабавалі сарваць супрацоўнікі міліцыі. Так, у Гарадзеі, - бліжэйшым населеным пункце быў дастаўлены ў апорны пункт адзін з менскіх актывістаў руху Аляксей Ляўковіч. Ля брэсцкай шашы затрымалі яшчэ некалькіх "зуброў" з Баранавіч і Бярозы, на аднаго з іх, Вадзіма Якушкіна, міліцыянты склалі пратакол па артыкуле 143. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён расклейваў ўлёткі ўздоўж дарогі. У гэты ж самы час некалькі патрульных машын спрабавалі спыніць калону менскіх зуброў, якая ішла з Гарадзеі да месца правядзення прысягі.

Нягледзячы на перашкоды некалькі дзясяткаў чалавек з Баранавіч, Бярозы, Слоніма і Менска дабраліся да месца збору. Як толькі зубры разгарнулі сцягі, да іх падыйшлі некалькі асобаў у цывільным на чале з намеснікам старшыні Баранавіцкага РАУС Перапяліцай. Апошні запатрабаваў прыбраць усю сімволіку. Калі "зубры" адмовіліся зняць бел-чырвона-белы штандар, ён сказаў, што аддасць загад на затрыманне ўдзельнікаў акцыі і пяпярэдзіў аб магчымай адказнасці за правядзенне несанкцыянаванага сходу.

Пасля сканчэння мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з каардынатараў "Зубра" Яўгена Афнагеля, якога абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. На яго быў складены пратакол па артыкулах 167-1 і 167-2 і ўручана позва ў суд Баранавіч на 9 красавіка. Пасля гэтага Афнагель быў вызвалены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства