viasna on patreon

Жыхара Смалявіцкага раёна за ўдзел у нядзельным маршы пратэсту асудзілі да "хатняй хіміі"

2023 2023-08-29T12:57:47+0300 2023-09-04T18:01:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minsk-2020-marsh-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Суд Савецкага раёна Мінска 29 чэрвеня вынес прысуд 28-гадоваму жыхару вёскі Антопалле Смалявіцкага раёна Уладзіміру Дудко, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў верасні 2020 года (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вяла суддзя Вольга Емельянчанка.

Да суда Уладзімір Дудко знаходзіўся пад закладам у памеры 3 700 рублёў.

Па матэрыялах абвінавачання, слесар-электрамантажнік Уладзімір Дудко ў верасні 2020 года, "знаходзячыся на праезнай частцы вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай, парушаў грамадскі парадак, непадпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, замінаў працы грамадскага транспарту, чым прычыніў "Мінсктрансу" матэрыяльную шкоду на суму 33 771 рубель 63 капейкі.

Даследаваныя ў судовым пасяджэнні фотаздымкі  цалкам пацвердзілі ўдзел Дудко ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

4 жніўня 2023 года Дудко быў ўнесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства