26 сакавіка звольнены з працы старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Полацкай цеплаэлектрацэнтралі Алег Шайтар, паведамляе Радыё Свабода
https://spring96.org./be/news/1127
2004
2004-03-29T10:00:00+0300
2004-03-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Шайтар працаваў старшым машыністам катлатурбіннага цэху і ачольваў заводзкую суполку Свабоднага прафсаюзу. Нагодаю для звальненьня сталася, як сказана ў загадзе, “невыкананьне абавязкаў па праверцы працы абсталяваньня”.
Ттыдзень таму дырэкцыя іншага прадпрыемства – Наваполацкай цеплаэлектрацэнтралі – адмовілася працягнуць працоўны кантракт кіраўніку суполкі Свабоднага прафсаюзу і яшчэ двум прафсаюзным актывістам. На думку старшыні Полацка-Наваполацкай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Ўладзімера Антановіча, за ўсім гэтым прасочваецца ня проста пэўная тэндэнцыя, а мэтанакіраваная палітыка на зьнішчэньне незалежнага прафсаюзнага руху.