viasna on patreon

Адмяніць прысуды журналістам Паўлу Мажэйку, Міколе Маркевічу і Віктару Івашкевічу - з такім заклікам да беларускіх уладаў выступіла Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЕН-клуба ў прынятай рэзалюцыі.

2002 2002-09-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“...Занепакоеная суровымі прысудамі, вынесенымі журналістам Паўлу Мажэйке, Міколе Маркевічу і Віктару Івашкевічу па абвінавачанню ў паклёпе на Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі...заклікае беларускія ўлады... перагледзець заканадаўства Рэспублікі Беларусь з тым, каб выдаліць з яго любыя магчымасці наказаць тых, хто выказвае сваё меркаванне. А таксама, спыніць выкарыстанне Закона аб друку і іншых законаў, як сродку пакарання тых, хто ажыццяўляе сваё законнае права каментаваць дзейнасць уладаў...”, - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Кангрэс Міжнароднага ПЕН-клуба, сусветнай арганізацыі, якая аб’ядноўвае пісьменнікаў з больш чым 100 краінаў, праходзіў 17-24 верасня ў Македоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства