viasna on patreon

Падрабязнасці прысуду ў дачыненні да Іллі Двойрына, які абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай "Z"

2023 2023-10-30T11:03:15+0300 2023-10-30T11:24:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dvoiryn-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Двойрын. Фота з сацыяльных сетак.

Ілля Двойрын. Фота з сацыяльных сетак.

Сталі вядомыя падрабязнасці прысуду ў дачыненні да "нафтанаўца" Іллі Двойрына, які першага ліпеня 2023 года абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z». Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Раней паведамлялася, што Двойрына пакаралі пазбаўленннем волі тэрмінам на адзін год умоўна.  Паводле прысуду, Іллю пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год.

Ілля Двойрын віну прызнаў цалкам. З яго паказанняў вынікае, што ён познім вечарам 29 чэрвеня 2023 года знаходзіўся ў раёне неахоўнай стаянкі. Убачыў аўтамабіль, на якім была намаляваная літара «Z». Вырашыў абліць азначанае транспартны сродак фарбай. Прыйшоўшы дадому, узяў пластыкавую бутэльку з вадараспушчальнай фарбай, пасля чаго ў начны час 30 чэрвеня 2023 года на ровары прыехаў на стаянку. Наблізіўшыся да аўтамабіля абліў лабавое шкло і размешчаныя паблізу яго элементы транспартнага сродку фарбай, пасля чаго бутэльку выкінуў і вярнуўся дадому.

Наваполацк: Іллю Двойрына асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль на крымскіх нумарах і літарай "Z"

Іллю Двойрына затрымалі 4 ліпеня разам з сынам Дзмітрыем і нявесткай Вікторыяй, а таксама іншымі сваякамі. Па месцы жыхарства правялі ператрус. Пазней Двойрына змясцілі ў Віцебскі ІЧУ.

У прысудзе суддзя Віталь Лапко старанна абыходзіць тэму антываеннага пратэсту, настойваючы на беспадстаўнасці ўчынку мужчыны. Слова “безпадстаўна” у прысудзе гучыць некалькі разоў.

І нават болей. Суддзя ўвесь час акцэнтуе ўвагу на "хуліганскай" аснове ўчынку Двойрына:

"Правёўшы аналіз прыведзеных вышэй доказаў у іх сукупнасці, суд прыходзіць да пераканання аб тым, што дзеянні абвінавачанага былі беспадстаўныя і насілі менавіта хуліганскіх матыў. Абвінавачаны без якой-небудзь нагоды, знаходзячыся ў грамадскім месцы, пашкодзіў аўтамабіль."

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства