viasna on patreon

Арыштавалі маёмасць аршанскага праваабаронцы Ігара Казмерчака

2023 2023-11-29T13:20:50+0300 2023-11-29T13:29:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kazmerchakas-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак.

Ігар Казмерчак.

Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака.

На ягоную думку, падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж праваабаронцу абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах "Іх расшуквае міліцыя".

Пра арышт кватэры Ігар даведаўся выпадкова, калі на ягоны беларускі адрас прыйшоў ліст з Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру. Рашэнне прынятае на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада.

Нагадаем, што Ігар Казмерчак з’ехаў з краіны яшчэ ў 2021 годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства