viasna on patreon

Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 30 лістапада

2023 2023-11-30T14:53:17+0300 2023-11-30T18:18:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aljaksei-trubkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гомелі затрымалі дырэктара IT‑кампаніі "Элітсофт" — ён хацеў балатавацца ў дэпутаты

juryi-bal.jpg
Юрый Баль

Затрыманы — Юрый Баль. На "пакаяльным відэа" ад 30 лістапада ён кажа, што затрыманы за "экстрэмісцкія" падпіскі ў Facebook і што планаваў балатавацца ў гарадскія дэпутаты. Таксама Юрыя прымушаюць назваць ягоны заробак.


Тэлеграм-канал Лявона Вольскага прызнаны "экстрэмісцкім"

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Лідскага раёну 28 лістапада.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

  • Telegram-каналы "Екологiчна Платформа", "ЖИЛИЩНО-КОММУНАЛЬНАЯ. ПУХОВИЧИ ДЛЯ ЖИЗНИ", "Народны дэпутат";
  • Instagram-старонка "talaka_in_italia";
  • Старонка ва "Укантакце" "Николай Масловский";
  • TikTok-старонкі "anatoykoipe", "Андреевич".

Затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхавай

daradca-cikhanouskai-pa-moladzevai-palit
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава (справа)

Затрыманне адбылося сёння раніцай у Наваполацку. Да Інэсы Ворыхавай на працу прыехаў АМАП — пасля гэтага сувязь з жанчынай знікла.

Днямі над жанчынай мусіць адбыцца суд. У чым яе абвінавачваюць — невядома.


У Брэсце затрымалі мясцовага жыхара

Пра затрыманне стала вядома 30 лістапада.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, мужчына нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а дома ў яго знайшлі цішотку з абрэвіятурай "АСАВ".


Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу ў дачыненні да кіраўнікоў BYPOL

Завочна збіраюцца судзіць шэсць былых сілавікоў: Андрэя Астаповіча, Аляксандра Азарава, Алега Талерчыка, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка і Ігара Лобана.

Згодна з матэрыяламі справы, "названыя асобы ў розныя перыяды ўчынілі дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".


ГУБАЗіК затрымаў мінскага інжынера — ён доўга адчыняў дзверы міліцыянтам

На "пакаяльным відэа" ад 30 лістапада затрыманы кажа, што доўга не адчыняў дзверы сілавікам і цяпер затрыманы. Таксама ён «прызнаецца» ў тым, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Падчас запісу відэа сілавікі апранулі на галаву мужчыны чырвоны галаўны ўбор і наляпілі на яго налепкі "трыбунал".


Ператрус у Наваполацку

aljaksei-trubkin.jpg
Аляксей Трубкін

У бацькоў актывіста Аляксея Трубкіна, які з 2006 года не жыве ў Беларусі, сілавікі праводзяць ператрус. Пра гэта стала вядома 30 лістапада.

Падрабязнасці пакуль невядомыя.

Таксама 30 лістапада стала вядома аб затрыманні бацькі Аляксея Анатоля Трубкіна. Пра гэта паведаміла "Радыё Свабода".

Анатолю 69 год, забралі кампутар і кнігі. У чым вінавацяць, невядома — магчыма, у тым, што не адразу адчыніў дзьверы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства