viasna on patreon

"Незразумела, чаму ў 21 стагоддзі хтосьці мусіць спаць на дошках у выглядзе пакарання", — былы палітвязень ПК-15

2023 2023-12-29T10:45:54+0300 2023-12-29T10:47:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ehoza_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы палітзняволены магілёўскай калоніі № 15 (імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары, дзе часта ўтрымліваюцца зняволеныя. Ён таксама прайшоў праз ізалятар. Паводле былога палітвязня, шмат палітвязняў з "каранціна" з'язджалі ў атрад праз "суткі" ў ШІЗА — ў якасці "прафілактыкі". Прыводзім яго расповяд.

Ілюстрацыйнае фота spring96.org
Ілюстрацыйнае фота spring96.org

"У ШІЗА сурова, канешне. Але калі ставіцца да ШІЗА як да нейкага досведу, то можаш з гэтым справіцца. Добрае тут, што ты ведаеш, што цябе праз пэўную колькасць сутак выпусцяць. Напрыканцы тэрміна бывае хвалюешся, каб цябе выпусцілі, але калі працягнуць, то і гэта скончыцца. Ёсць каго "марынуюць" бясконцымі суткамі там, але, звычайна, гэта палітычныя "высокага палёту". Супрацоўнікі грукацяць там, могуць лупануць нагамі па дзвярам, абшукаць на праверцы са штуршкамі. Але ўсё, што за межамі пратакола, яны не рабілі. Я не заўважыў нейкага асабліва адмысловага шкодніцтва ў адносінах да сябе.

У ШІЗА агулам нармалёвыя ўмовы. Канешне, не хочаш туды трапляць, але базавыя патрэбы ва ўсіх людзей там задаволеныя. Я быў пару разоў у ШІЗА і не было такога, каб хтосьці мэтанакіравана ўскладняў нам умовы ўтрымання там. На ўзроўні чутак я чуў, што такое бывае — ёсць асабліва халодныя камеры, і гэтак далей. Але калі быў зімой — вокны мне не адчынялі. Калі летам — давалі прыладу, каб на ноч зачыняць вокны, каб не налятала камароў.

Пасцельныя прыналежнасці — матрац і бялізну — ў ШІЗА не выдаюць. Канешне, незразумела, чаму ў 21 стагоддзі хтосьці мусіць спаць на дошках у выглядзе пакарання. Выглядае так, што час спыніўся і ўсе парадкі перайшлі з савецкіх гадоў — з нейкіх 30-х. Узімку можна насіць тэрмабялізну, але забіраюць майткі, і абавязкова трэба ў ШІЗА хадзіць без іх, бо зімовая форма адзення ў ШІЗА майткі не прадугледжвае. Гэта вельмі дзіўныя рэчы. На мяжы смешнага і шакуючага.

У ШІЗА нельга прынесці сваю ежу, але порцый хапала. Асабліва ва ўмовах абмежаванага руху. 

У ШІЗА самы складаны час — міжсезонне, калі ўжо выключаюць ацяпленне, а лета яшчэ не надышло. У гэты перыяд у камерах асаблва стыла, ноччу прасынаешся ад холаду і рухаешся, каб сагрэцца. Тым болей, што менавіта тады пераходяць на летнюю форму адзення, значыць ніякай тэрмабялізны. Затое ў майтках. Такія ўмовы не толькі ў палітычных, а ва ўсіх вязняў. Проста ў палітвязняў больш магчымасцяў у ШІЗА патрапіць увогуле, і ў гэты перыяд у прыватнасці. Людзі адціскаліся там, каб неяк сагрэцца там".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства