viasna on patreon

"Судовы працэс над Арловым быў насмешкай з правасуддзя": Заява расійскай і міжнароднай праваабарончай супольнасці

2024 2024-02-27T15:21:18+0300 2024-02-27T17:09:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aleh-arlou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Арлоў. Фота з адкрытых крыніц.

Алег Арлоў. Фота з адкрытых крыніц.

Заява расійскай і міжнароднай праваабарончай супольнасці аб несправядлівым вердыкце і прысудзе ў палітычна матываванай справе ў дачыненні да расейскага праваабаронцы Алега Арлова

27 лютага 2024 года

Мы, 28 расійскіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, асуджаем вынесены сёння Галавінскім раённым судом Масквы прысуд сустаршыні праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Алегу Арлову, асуджанага на два гады і шэсць месяцаў турэмнага зняволення па палітычна матываваных абвінавачваннях у "паўторнай дыскрэдытацыі" Узброеных Сіл Расіі.

70-гадовы Арлоў прысвяціў сваё жыццё праваабарончай дзейнасці, выкрыццю парушэнняў правоў чалавека і дапамогі ў барацьбе за правасуддзе ахвярам гэтых парушэнняў. Яго "злачынствам" быў пратэст супраць крамлёўскага ўварвання ва Украіну і эскалацыі палітычных рэпрэсій унутры Расіі. Судовы працэс над Арловым быў насмешкай над правасуддзем і замахам на фундаментальнае права на свабоду выказвання меркаванняў. Ён і яго каманда юрыстаў заявілі, што будуць абскарджваць прысуд.

Расійскія ўлады павінны адмяніць абвінаваўчы прысуд Алегу Арлову і неадкладна вызваліць яго разам з усімі асобамі, затрыманымі за ажыццяўленне сваіх асноўных правоў чалавека, уключаючы публічную крытыку ўрадавага самавольства. Ключавыя міжнародныя суб'екты павінны выкарыстоўваць свой уплыў, прыняць усе магчымыя меры для вызвалення Арлова і прыцягнуць расійскі ўрад да адказнасці за пастаянныя сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека.

Спіс тых, хто падпісаў:

Human Rights Watch
Amnesty International
Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH)
ОВД-Інфа
Front Line Defenders
Civil Society Forum
Фонд "Грамадскі вердыкт"
Камітэт "Грамадзянскае садзейнічанне"
Цэнтр абароны правоў чалавека "Мемарыял"
Міжнародная асацыяцыя"Мемарыял"
Каманда супраць катаванняў
Stichting Justice Initiative
Фонд "Дом правоў чалавека"
Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT)
Нідэрландскі Хельсінкскі Камітэт
Movement of Conscientious Objectors
Freedom House
Грамадзянскі кантроль
Цэнтр садзейнічання міжнароднай абароне
Mass Media Defence Centre
Інстытут Андрэя Сахарава
Freedom Files (Польшча)
Міжнароднае партнёрства па правах чалавека (IPHR)
Цэнтр грамадзянскіх свабод, Украіна
Антыдыскрымінацыйны цэнтр "Мемарыял" "Бельгія)
Праваабарончы цэнтр "Вясна" (Беларусь)
Беларускі Хельсінкскі Камітэт
Östgruppen

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства