viasna on patreon

Вынесены прысуд былому кіраўніку Гомельскага аддзялення "Белінвестбанка" Алегу Гарэлаву  

2024 2024-03-29T12:57:13+0300 2024-05-18T23:29:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/garelau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Гарэлаў.

Алег Гарэлаў.

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд былому кіраўніку Гомельскага аддзялення "Белінвестбанка" Алегу Гарэлаву. Яго абвінавачвалі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 130 (“распальванне іншай сацыяльнай варожасці”), ч. 3 арт. 430 (“атрыманне хабару”) і ч. 1 арт. 328 (“незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў”).

Па версіі следства, выкарыстоўваючы службовае становішча, Алег Гарэлаў лабіраваў інтарэсы знаёмага бізнесмена, атрымаўшы за гэта хабар.

Таксама абвінавачаны пакідаў негатыўныя каментарыі ў інтэрнэце на адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў і, да ўсяго іншага, нібыта высушваў марыхуану для асабістага ўжывання, паведамляе "Гомельская вясна".

Суддзя Гомельскага абласнога суда Піскуноў Аляксандр прызнаў ураджэнца Казахстана вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці і набыццю для сябе выгод маёмаснага характару. Следства сцвярджала, што былы кіраўнік Гомельскага аддзялення "Белінвестбанка" Алег Гарэлаў скарыстаўся службовым становішчам і атрымаў хабар у асабліва буйным памеры. Пры гэтым, мужчыну абвінавацілі ў незаконным, без мэты збыту, захоўванні наркатычных сродкаў.

Па сукупнасці абвінавачанняў 25 сакавіка мужчыну суд прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Суддзя Піскуноў таксама пакараў Алега Гарэлава буйным штрафам у памеры 1000 базавых велічынь, што складае 40 000 руб. і пазбавіў яго права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства