viasna on patreon

За “клас” у “Аднакласніках” асудзілі жыхарку Баранавіч, абвінаваціўшы яе ў паклёпе на Лукашэнку

2024 2024-03-29T13:45:14+0300 2024-04-01T10:11:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranavichy-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы

У Баранавічах 28 сакавіка асудзілі 60-гадовую пенсіянерку Рамуальду Дзекола, абвінаваціўшы яе ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Ганна Папова, дзяржабвінаваўца – пракурор Вадзім Карачун.

Па матэрыялах абвінавачання, пенсіянерка паставіла адзнаку “Клас” у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” пад малюнкам у групе “Жыве Беларусь”.

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч прызнаў яе вінаватай і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады і шэсць месяцаў (“хатняя хімія”).

Суд таксама прыняў рашэнне аб канфіскацыі ў жанчыны тэлефона.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства