viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-04-16T12:17:43+0300 2024-04-16T17:07:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 16 красавіка:

Падзея: 9 красавіка 2024 году ў брэсцкім СІЗА памёр Аляксандр Кулініч, які абвінавачваўся ў "абразе Лукашэнкі".

"Ён не прызнаваўся палітвязнем, таму што не было звестак аб тым, што ён пазбаўлены волі", — адзначае юрыст "Вясны" Павел Сапелка.

"У яго хапіла смеласці сказаць тое, што баяцца сказаць іншыя", — кажа адна з удзельніц акцыі памяці Аляксандра Кулініча у Беластоку.

Каментар: Скарга ў Камітэт па праваах чалавека ААН былога палітзняволенага Змітра Фурманава застала зарэгістраваная.

"Я нічога не зрабіў таго, пад што можна падвясці, што я злачынец", — кажа Фурманаў.

Каментар эксперта: "Палітычныя рэпрэсіі як перашкода на шляху да дасягнення роўнасці". Праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч выступіла з лекцыяй у Цюрыхскім універсітэце:

"Перадаю цёплыя словы, якія я пачула падчас мерапрыемтсва ў Цюрыху, усім беларусам і беларускам!".

Viasna96 · 2024-04-16 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства