"Прага да волі, якая тоецца ў сэрцы кожнага". Як у Вільні прайшла прэзентацыя "Турэмнага зборніка"
Прэзентацыя кнігі "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023" прайшла 25 красавіка ў Вільні ў Беларускім доме. "Вясна" распавядае, як гэта было.
Зборнік прадстаўляе сабой творы 52 палітвязняў — ужо былых і цяперашніх. Але ў кнігу ўвайшлі далёка не ўсе творы, адзначыла падчас прэзентацыі рэдактарка і ўкладальніца зборніку Алена Лапцёнак:
"Такой мэты, намасрэч, і не ставілася па некалькіх прычынах. Адна з іх — гэта немагчымасць сабраць на дадзены момант усё, што ёсць. І другое: калі людзі знаходзяцца ўсё ж такі ў Беларусі, то таксама ёсць з гэтым пэўныя праблемы".
Правобразам зборніка выступіла кніга "Голас волі з-за кратаў".
"У 2013 годзе цяперашні палітвязень Аляксандр Федута, які на той момант быў ужо былым палітвязнем, сабраў і выдаў пры дапамозе ЕГУ зборнік на 990 старонак твораў палітвязняў, пачынаючы з нашага новага перыяда незалежнасці. Туды ўвайшлі вялікія творы, і там было шмат аўтараў. Таму на дадзеным этапе, калі людзі пачалі выходзіць, а другія яшчэ знаходзіліся за кратамі, і гэтыя творя з'яўляліся ў інтэрнэце, безумноўна хацелася прадставіць пад адной вокладкай, пра што людзі думаюць, пра што мараць, пра што пішуць менавіта", — распавяла Алена Лапцёнак.
Што пабуджае людзей да творчасці за кратамі?
"Безумоўна, гэта могуць быць самыя розныя прычыны, але так ці інакш, амаль што ўсе, хто там быў, зазначаюць: гэта рэфлексія, гэта пераасэнсаванне жыцця, падзеяў, свайго стаўлення магчыма нават да сябе. І так, былі людзі, якія казалі, што пісалі вершы калісьці даўно (у дзяцінстве ці юнацтве). А калі яны апынуліся ў зняволенні — гэты стрэс правакуе чалавека на абвастрэнне такіх пачуццяў, якія "музыкай гучаць у галаве", як напісаў калісьці Аляксандр Фядута", — адзначыла Алена Лапцёнак.
Большасць твораў, якія ўключаны ў гэты зборнік, пісаліся менавіта ў СІЗА.
"Таму што ў людзей яшчэ шмат часу, яны не ў калоніі, яны не ходзяць на працу, яны шмат чытаюць, рэфлексуюць, камунікуюць паміж сабой, ім яшчэ носяць перадачы. У 2020-2021 гадах яшчэ больш-менш нармальнае было ліставанне са сваякамі. Гэта ўжо цяпер сітуацыя кардынальна змянілася, мы ведаем пра інкамунікада...", — патлумачыла рэдактарка.
Кніга вышла накладам усяго 900 асобнікаў. На вокладцы змешчаны турэмны малюнак Алеся Пушкіна.
"Гэта чалавек, які ў свой час ужо выдаваў “Турэмны альбом” малюнкаў, якія ён рабіў падчас адміністрацыйнага арышту, — нагадала Алена Лапцёнак. — І цяпер, знаходзячыся пад крымінальным пераследам, ён шмат маляваў і дасылаў на волю. Пра гэты здымак з вокладкі: тут былі паказаныя ягоныя сукамернікі, але яны не былі палітычнымі. Там заляцеў матыль — і яны яго лавілі. Таму што жыццё ў камеры вельмі будзёнае і аднастайнае. Я ж убачыла ў гэтым малюнку тую прагу да волі, да святла, да свабоды, якая тоецца ў сэрцы кожнага чалавека, які знаходзіцца ў вельмі абмежаваным становішчы, там, дзе шэрыя сцены і дзе амаль што няма ліставання са сваякамі".
Падчас прэзентацыі "Турэмнага зборніка" былі зачытаны некаторыя вершы, якія туды ўвайшлі. Напрыклад, верш Марфы Рабковай, палітзняволенай праваабаронцы “Вясны”:
Говорят, что, когда мы молчим,
Это ангел тишины пролетает над нами.
А я кричу, кричу, кричу,
Но крик мой безмолвный.
Кричу о боли и тоске,
Кричу о том, чего никто не слышит.
Ты сердце моё возьми,
Сожми —
Брызнет кровь.
Мёртвым не болит, а я жива.
Ангел тишины, где же ты?
Дай мне знак, утешь, согрей.
Ангел тишины, ты здесь?
Ты слышишь, я кричу!
Но нет, ты лишь тень,
Тень отлетающей души.
Она смирилась, а я нет.
Кричу, пока кричу, нет сил
Уснуть мне в тишине,
Мой ангел, где же ты?
Я иду, я терпелива, я здесь.
Пока живу, пока болит,
Пока кричу, кричу, кричу…
Прэзентацыі зборніка плануюцца неўзабаве ў Беластоку і Варшаве. На іх можна будзе атрымаць бясплатны асобнік кнігі. Сачыце за абвесткамі!