viasna on patreon

Цяпер афіцыйна: 29 красавіка СІЗА-1 пераехаў на новы адрас

2024 2024-04-29T11:41:04+0300 2024-04-29T12:03:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/newsiza1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад 29 красавіка следчы ізалятар № 1 пераехаў на новы адрас. "Валадарка" расфармаваная, усіх вязняў за апошнія некалькі тыдняў перавялі ў новы будынак у Калядзічах. Калі ласка, калі вам вядома пра перавод туды вашага блізкага ці знаёмага, які ўтрымліваецца пад вартай па палітычных матывах, паведамляйце праваабаронцам "Вясны". 

Будынак СІЗА-1 у Калядзічах
Будынак СІЗА-1 у Калядзічах

Размовы пра будаўніцтва новага будынку СІЗА пачаліся шмат гадоў таму. 7 чэрвеня 2010 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 288, якім даручыў «ажыццявіць у 2010 – 2015 гадах узвядзенне і ўвод у эксплуатацыю ў прамысловай зоне «Калядзічы» комплексу будынкаў і збудаванняў следчага ізалятару і рэспубліканскай агульнасаматычнай больніцы» і інфраструктуры, неабходнай для іх забеспячэння. У прыватнасці, планавалася, што больніцу пры СІЗА пабудуюць да 2013 года, а сам ізалятар – да 2015-га. Але ў выніку гэтыя планы з кожным годам адцягваліся.

Пра перавод родных з "Валадаркі" сваякам пачалі казаць некалькі месяцаў таму, але пераезд зноў зацягваўся. Некалькі тыдняў таму для вязняў ужо перасталі прымаць перадачы і толькі сёння адміністрацыя СІЗА-1 афіцыйна паведаміла пра пераезд. Цяпер у вядомым Пішчалаўскім замку няма вязняў – іх перавялі ў іншыя ўстановы, у тым ліку ў новы ізалятар у Калядзічах.

Новы адрас СІЗА-1: 223016, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць. Прыём перадач будзе адбывацца з аўторка па суботу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства