viasna on patreon

У Азербайджане затрымалі мясцовага праваабаронцу. Яго, як і беларускіх калегаў, абвінавачваюць у "кантрабандзе"

2024 2024-04-30T13:49:23+0300 2024-04-30T13:51:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mammadli-haraszti-bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Азербайджане 29 красавіка затрымалі кіраўніка Цэнтра маніторынгу выбараў і вывучэння дэмакратыі (EMDS) і сябру Human Rights House Анара Мамедлі. Паведамляецца, што ў Баку яго гвалтоўна заштурхалі ў аўтамабіль, затрымалі і цяпер абвінавачваюць у "кантрабандзе групай асоб". Нагадаем, што менавіта паводле такога ж абвінавачвання асудзілі чатырох праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча,Уладзіміра Лабковіча і Зміцера Салаўёва.

Анар Мамедлі, Міклаш Харасці і Алесь Бяляцкі падчас форуму НДА у Мінску
Анар Мамедлі, Міклаш Харасці і Алесь Бяляцкі падчас форуму НДА у Мінску ў 2017 годзе

Паведамляецца, што затрыманне Анара Мамедлі рушыла ўслед за мэтанакіраванай паклёпніцкай кампаніяй супраць яго з боку дзяржаўных СМІ і з'яўляецца адплатай за яго незалежную і жыццёва важную дзейнасць па назіранні за выбарамі.

Будучы сам былым палітвязнем, ён публічна падтрымліваў усіх палітвязняў, уключаючы нашых беларускіх калегаў, якія знаходзяцца ў зняволенні. 2 сакавіка 2023 года ён запісаў зварот напярэдадні вынясення прысуду па справе "Вясны". Азербайджанскі праваабаронца звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць усіх беларускіх палітвязняў, у тым ліку праваабаронцаў "Вясны".

Нагадаем, Анар Мамедлі быў арыштаваны і заключаны ў турму пасля адкрытай крытыкі прэзідэнцкіх выбараў у Азербайджане ў кастрычніку 2013 года. Пасля амаль двух з паловай гадоў турэмнага зняволення, Анар быў памілаваны прэзідэнтам Азербайджана разам з іншымі вядомымі палітвязнямі.

У 2017 годзе Анар наведаў Паралельны форум грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў Мінску і даў вялікае інтэрв'ю "Вясне".

"Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане – ужо скончыў імітацыю"

Пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане "Вясне" распавёў былы палітычны вязень, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства