viasna on patreon

У Магілёве былога палітвязня судзяць яшчэ па адной крымінальнай справе

2024 2024-05-31T12:16:57+0300 2024-05-31T12:16:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belahalou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 траўня распачаўся судовы працэс у дачыненні да 35-гадовага Паўла Белаголава, які ўжо адбыў тэрмін па "справе Зельцэра". Яго абвінавачваюць у "паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Суд вядзе Таццяна Рахманенка. Паўлу пагражае да шасці гадоў калоніі. 

Павел Белаголаў
Павел Белаголаў

У жніўні 2022 года суд Дрыбінскага раёна асудзіў мужчыну да двух з паловай гады калоніі за "абразу прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК), а таксама за "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" (арт. 130 КК).

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён у 2020 годзе пакінуў "негатыўны каментар" "Укантакце" ў дачыненні да сілавіка, а таксама ў тым, што ў 2021 годзе ён негатыўна выказаўся на адрас застрэленага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка (так званая "справа Зэльцэра"). Адбываў тэрмін мужчына ў наваполацкай калоніі № 1.

MAYDAY адзначае, што ў лютым 2024 года над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе, але тады суддзя суда Ленінскага раёна Наталля Панасенка прызнала яго невінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). Але супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства