viasna on patreon

Чарговыя затрыманні вядучых святаў, новыя "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка пераследу 31 траўня Дапоўнена

2024 2024-05-31T13:29:05+0300 2024-05-31T16:02:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pashkevich_viad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Жыхар Магілёва зрабіў татуіроўку «ACAB» і выклаў яе ў TikTok — яго затрымалі 

Паведамляецца, што мужчына з'яўляецца фанатам ФК «Дняпро». Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што ён арыштаваны на 15 сутак.


Пракуратура выявіла на сайтах буйных інтэрнэт-крам прапанову выданняў, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Размова ідзе пракнігі Віктара Суворава «Дзень “М"», «Калі пачалася Сусветная вайна?» і «Ледакол. Хто пачаў другую сусветную вайну?», якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Пры гэтым на сайце іншай інтэрнэт-крамы прапаноўвалася да набыцця кніга Вацлава Ластоўскага «Выбраныя творы», прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі» рашэннем суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Гэта выявіла пракуратура Ленінскага раёна Мінска.


Cілавікі затрымалі вядучых святаў 

pashkevich_viad.jpg
Павел Пашкевіч

Паводле інфармацыі "Медыязона", гаворка ідзе пра Паўла Пашкевіча. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што падчас пратэстаў сфатаграфаваўся з БЧБ-сімволікай на дарозе ў Мінску, а таксама дасылаў у «Чорную кнігу Беларусі» інфармацыю аб перамяшчэнні сілавікоў. Хлопец на руцэ мае татуіроўку «Жыве Беларусь».

stelmah.jpg
Віктар Стэльмах

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з Віктарам Стэльмахам, на якім ён кажа, што ў Instagram «не выдаліў адзнаку свайго профіля ў акаўнце, які з'яўляецца экстрэмісцкім». Таксама мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 19 чалавек — цяпер у ім 4119 прозвішчаў

31 траўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі асуджанага за каментары пра расійскійх вайсоўцаў Віктара Баркета, грамадзянку Украіны Наталлю Захаранку, журналіста Андрэя Толчына.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства