viasna on patreon

Новыя затрыманні і абнаўленне "спісу экстрэмістаў": хроніка пераследу 28 чэрвеня

2024 2024-06-28T19:28:00+0300 2024-06-28T19:47:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jauhen-uzakhau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Instagram старонка "СЛУЦКI СТЫЛЬ", Facebook-старонка "Сяргей Пятрухiн", а таксама TikTok-старонка "zerkalo.io2" разам з лагатыпам.


За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы мінскі праграміст

jauhen-uzakhau.jpg
Яўген Узахаў

На "пакаяльным відэа" хлопец таксама "прызнаецца" ў тым, што быў ўдзельнікам "экстрэмісцкіх чатаў", дзе пакідаў "абразлівыя каментары" пра сілавікоў.

У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Яўген Узахаў.


За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы індывідуальны прадпрымальнік

Праўладныя тэлеграм-каналы адзначылі, што мужчына прадае беларускую тэхніку ў РФ.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 36 чалавек — цяпер у ім 4190 прозвішчаў

28 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі лідарку незалежнага прафсаюзу Вольгу Брыцікаву, ганаровую выпускніцу БДУ Ксенію Ходыраву, журналіста Ігара Карнея, каталіцкага верніка Уладзіслава Беладзеда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства