viasna on patreon

Праваабаронца "Вясны": "Шлях на свабоду палітвязняў можа быць самым розным"

2024 2024-06-29T11:19:55+0300 2024-06-29T11:19:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/20211022_mn_sapelka-6203.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 28 чэрвеня пяць палітзняволеных грамадзян Украіны апынуліся дома — іх вызвалілі па абмене з беларускіх калоній і следчага ізалятара. Умовы абмену не паведамляюцца, але вядома, што гэтаму паспрыяў Ватыкан. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка пракаментаваў раптоўнае вызваленне палітзняволеных украінцаў з беларускіх месцаў няволі.

Павел Сапелка. Фота:
Павел Сапелка. Фота: "Белсат"

"Мы вітаем вызваленне палітвязняў і пагаджаемся з тым, што шлях на свабоду палітвязняў можа быць самым розным. У дачыненні да людзей, якія былі асуджаныя за "шпіянаж" і "агентурную дзейнасць" з грубейшымі парушэннямі прынцыпаў справядлівага правасуддзя мы, праваабаронцы, патрабавалі перагляду прысудаў з устраненнем парушэнняў. Таксама мы патрабавалі іх вызвалення да гэтага перагляду, улічваючы сітуацыю з палітвязнямі ў месцах пазбаўлення волі Беларусі.

Мы падкрэсліваем, што ў зняволенні застаюцца яшчэ некалькі грамадзян Украіны, асуджэнне якіх звязана з рэалізацыяй імі правоў і свабод і ў тым ліку абумоўлена вайной, якая ідзе ва Украіне. Мы таксама нагадваем пра дзясяткі беларусаў і беларусак, адвольна асуджаных у сувязі з іх антываеннай пазіцыяй або падтрымкай барацьбы Украіны з расейскай агрэсіяй. Вызваленню гэтых людзей павінны і, як мы бачым, могуць спрыяць украінскія ўлады".

Пяцёх палітзняволеных грамадзян Украіны вызвалілі па абмене. Распавядаем, што вядома пра іх

"Вясна" распавядае пра вызваленых палітвязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства