Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар: На базе ЕГУ прайшла летняя школа “Лічбавая дэзінфармацыя і недэмакратычная палітыка”. На ёй выступіла і юрыстка "Вясны" Віка Рудзянкова.
Каментар эксперта: Правы чалавека, рэпрэсіі, палітвязні і грамадзянская супольнасць. Кніжкі на такія тэмы можна знайсці ў "Чытальні", што месціцца ў Вільні. У рубрыцы зладзім экскурсію па "Чытальні" разам з мэнэджэркай біблітэкі Таццянай Ігнацьевай.
Падзея: У Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітычным вязнем Анджэем Пачобутам.