viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-09-03T17:12:46+0300 2024-09-03T17:12:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар: Ініцыятыва "Напішы ліст палітвязням" працягваецца ў Варшаве, у Беларускім Моладзевым Хабе. Кожную сераду беларускія актывісты сустракаюцца, каб падтрымаць тых, хто за кратамі.

Асоба: Віктара Панцялеева асудзілі за пратэсную акцыю, што была ў Берасці 9 жніўня 2020 года. Свой тэрмін у чатыры гады калоніі Віктар адбыў цалкам і выйшаў на волю. Цяпер ужо былы палітвязень успамінае падзеі чатырохгадовай даўніны—як яго затрымлівалі 18 жніўня 2020 года.

Каментар эксперта: Беларуская каманда "Маладыя Людзі+" запусціла чат-бот пад назвай "ВІЧАТ" (@WI_chat_bot ) . Паводле задумы, інфармацыйны рэсурс дапаможа атрымаць разгорнутую інфармацыю аб ВІЧ для моладзі ў Беларусі. Падрабязней пра гэта — у гутарцы з прадстаўніцай каманды "Маладыя Людзі+" Івай Шкода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства