viasna on patreon

У Мінску за дапамогу палітвязням пачалі судзіць Алену Тапаркову

2024 2024-09-05T10:54:20+0300 2024-09-05T10:54:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/taparkova.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 5 верасня распачаўся суд над 54-гадовай Аленай Тапарковай. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.

Па інфармацыі "Нашай Нівы", Алена скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (цяпер — БНТУ). Раней пра затрыманне Алены не было вядома. Верагодна, я трапіла пад студзеньскі рэйд КДБ за салідарнасць з палітзняволенымі. Сутнасць абвінавачвання невядомая.

На гэтым тыдні масава праходзяць суды над зытрыманымі ў студзені. Паводле "Вясны" мініум 17 затрыманых у студзені 2024 года патрапілі пад судовы крымінальны пераслед. Жанчым, як правіла, прызначаюць да трох гадоў калоніі. Так, за студзеньскі рэйд ужо асудзілі Ірыну ТакарчукАлесю СяргеенкуАлену ДземянчукНадзею Лескавец, Наталлю Харытонаву-Крыжэвіч

Сем месяцаў пасля рэйду за салідарнасць з палітвязнямі: больш за 20 чалавек пад вартай

"Вясна" распавядае пра вынікі студзеньскага рэйду праз сем месяцаў і пераслед за салідарнасць з палітвязнямі.


Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Алену, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства