viasna on patreon

Палітвязня Тамаза Піпію асудзілі яшчэ да паўтара года зняволення

2024 2024-09-05T15:47:44+0300 2024-09-05T15:55:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pipia_tamaz_new1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку 5 верасня адбыўся суд над палітвязнем Тамазам Піпіям. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Хрыпач прызначыла палітвязню яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Нагадаем, Тамаза асудзілі за "ўдзел у масавых беспарадках" паводле арт. 293 КК. Па "справе антыфашыста" Тамаз праходзіў разам з братам Цімурам, якога таксама пазбавілі волі. Нядаўна ў братоў памерла маці. У яе выявілі анкалогію на глебе стрэсу праз паўгода пасля затрымання сыноў. Гэтай вясной яна была апошні раз у іх на спатканнях

19 жніўня тг-канал "АЧК-Беларусь" паведаміў, што ад Тамаза ужо два месяцы няма ні лістоў, ні званкоў. Адміністрацыя наваполацкай калоніі адмаўлялася паведамляць пра яго стан і месцазнаходжаня. У красавіку яго змяшчалі ў ПКТ і неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА.

Нядаўна стала вядома, што 5 верасня ў судзе г. Наваполацка прызначаны разгляд крымінальнай справы супраць Тамаза. Справу разглядала суддзя Таццяна Хрыпач. Яна прызнала яго вінаватым і дадала да папярэдняга тэрміну паўтара года калоніі, піша тг-канал "АЧК-Беларусь". Агульны тэрмін Тамаза цяпер складае шэсць гадоў і шэсць месяцаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства