"Як і тысячам нявінных беларусаў, Алесю не месца ў турме": свет віншуе Алеся Бяляцкага з народзінамі Дапоўнена
Свет далучыўся да віншаванняў зняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. У дзень ягонага нараджэння да віншаванняў далучыліся міжнародныя і беларускія арганізацыі розных кірункаў дзейнасці, грамадскія актывісты, палітыкі і журналісты. Разам з гэтым яны патрабавалі неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. Публікуем частку іх выказванняў.
Петыцыя з больш чым 80 тысячамі подпісаў
25 верасня Liberecо і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) правялі акцыю пратэсту перад амбасадай Рэспублікі Беларусь у Бруселі. Яны ў чарговы раз запатрабавалі вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і заснавальніка Беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна". На дэманстрацыі дэпутаты Еўрапарламента Мары-Аньес Штрак-Цымерман, Ційс Ройтэн і Міхал Кобаска, а таксама калега Бяляцкага і былы палітвязень Леанід Судаленка нагадалі пра лёс Бяляцкага і ўсіх іншых больш за 1300 палітвязняў у Беларусі.
“Іх становішча застаецца бязрадасным. Яны падвяргаюцца вельмі цяжкім выпрабаванням у зняволенні, і многім з іх адмаўляюць у кантактах са сваякамі або адвакатамі", — сказала Штрак-Цымерман. Яна стала хроснай для Бяляцкага ў межах кампаніі салідарнасціLiberecо #WeStandBYyou.
????️ "I have adopted Ales Bialiatski as a part of @LiberecoPHR's #WeStandBYyou campaign to shed light on his situation specifically but really the situation of more than 1300 political prisoners in #Belarus in general," said Marie-Agnes Strack-Zimmermann, Ales' symbolic godparent.… pic.twitter.com/RSN7O4Id1G
— #FreeViasna (@FreeViasna) September 26, 2024
Амбасада ў Брусэлі не адказвала на неаднаразовыя запыты, палітык накіравала петыцыю, ініцыяваную Libereco, з больш чым 82 000 подпісамі з 82 розных краін і асабістым лістом да дзвярэй амбасады. У петыцыі ўтрымліваецца заклік да беларускага рэжыму неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў.
Святлана Ціханоўская — да дня народзінаў Алеся Бяляцкага
Дэмакратычная лідарка Беларусі павіншавала Алеся Бяляцкага:
"Сёння свой дзень народзінаў адзначае праваабаронца, старшыня цэнтра «Вясна» і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Рэжым кінуў яго за краты толькі за тое, што Бяляцкі пісаў праўду, фіксаваў рэпрэсіі і дапамагаў тым, каго яны закранулі. Дзякуючы яго працы свет ведаў праўду пра стан рэчаў у краіне.
Нават за час нашага асабістага – хоць і вельмі кароткага – знаёмства я адчула яго бязмежную любоў да Беларусі. Любоў, якая, падаецца, натхняла ўсіх, з кім Алесь сустракаўся на сваім шляху. Ён здолеў падтрымаць і мяне, калі гэта было так неабходна. І хоць знаёміцца з Алесем бліжэй мне давялося ўжо праз гісторыі яго калегаў і людзей, якія мелі гонар добра яго ведаць, я ўпэўненая – абавязкова настане момант, калі мы сустрэнемся зноў.
Ведаеце, яшчэ пасля свайго першага зняволення Алесь сказаў:
«Тысячы лістоў, атрыманых, пакуль я сядзеў у турме, стваралі вакол мяне моцную маральную абарону. Гэта тое, што падтрымлівала мяне і нагадвала, што я сяджу там не проста так, што мая барацьба за правы чалавека працягваецца».
Мае дарагія! Падтрымлівайце нашых палітзняволеных. Дапамагайце родным і пішыце лісты ў турмы. І няважна, пра што будзе ваш ліст – пра надвор’е, новую цікавую кніжку ці штодзённую руціну. Кожнае вашае слова – вялізарная падтрымка і магчымасць зрабіць дзень у турме хоць на хвілінку лягчэй".
Прадстаўніцтва ЗША пры арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ)
"...Алесь Бяляцкі зноў вымушаны адзначаць свой дзень нараджэння за кратамі, удалечыні ад сваіх блізкіх. Пасля таго як у 2021 годзе яго зноў пасадзілі ў турму, беларускі рэжым летась прысудзіў Алеся Бяляцкага да 10 гадоў турэмнага зняволення паводле ілжывых абвінавачванняў. Пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года прысуды да 7-10 гадоў пазбаўлення волі сталі звычайнай з'явай у лексіконе рэпрэсій Лукашэнкі. Іх мэта? Прымусіць замаўчаць дэмакратычных лідараў і актывістаў, спрабуючы стварыць ілжывае адчуванне кантролю. Намаганні Лукашэнкі пацерпяць няўдачу. Мы патрабуем свабоды для Аляксея Бяляцкага і больш чым 1400 палітычных зняволеных у Беларусі".
#OTD @NobelPeaceOslo Prize laureate and @viasna96 chairman Ales Bialiatski has to, yet again, spend his birthday behind bars, separated from his loved ones. After imprisoning him again in 2021, the Belarusian regime sentenced Ales Bialiatski last year to 10 years in prison on… pic.twitter.com/uYWzgxtxjU
— U.S. Mission to OSCE (@usosce) September 25, 2024
Хельсінкская камісія ЗША: "Як і тысячам нявінных беларусаў, Алесю не месца ў турме"
"Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі з Беларусі, адзначае чарговы дзень нараджэння ў турме Лукашэнкі. Як і тысячам нявінных беларусаў, Алесю не месца ў турме, і ён павінен быць вызвалены. У гэты дзень нашы думкі з ім і яго блізкімі".
Ales Bialitski, a Nobel prize laureate from Belarus, is spending yet another birthday in Lukashenka’s prison.
Like thousands of innocent Belarusians, Ales does not belong in prison and must be released. Our thoughts are with him and his loved ones on this day. pic.twitter.com/KKSly2Q2h1— U.S. Helsinki Commission (@HelsinkiComm) September 25, 2024
Крысціна Ёхансан, амбасадарка па Усходнім партнёрстве, прадстаўніца урада Швецыі па дэмакратычных сілах Беларусі:
"Сёння Алесь Бяляцкі, адзін з самых вядомых абаронцаў правоў чалавека ў свеце і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, зноў праводзіць свой дзень нараджэння за кратамі. Ён павінен быць вызвалены разам з усімі палітвязнямі ў Беларусі".
Today Ales Bialiatski, one of the most prominent defenders of human rights in the world and #NobelPeacePrize laureate, again spends his birthday behind bars. He needs to be released together with all political prisoners in Belarus. #FreeAles #FreeViasna #FreeThemAll pic.twitter.com/p3tDiTFCas
— ????????EaP Ambassador (@SwedeninEaP) September 25, 2024
Праваабарончая арганізацыя "Мемарыял":
"Сёння беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады. Гэта яго чацвёрты дзень нараджэння ў турме.
Алесь — не толькі лаўрэат Нобелеўскай прэміі (2022), наш дарагі калега, сябар і бліскучы праваабаронца. Ён таксама валодае ўласнымі правамі чалавека і заслугоўвае свабоды.
У 2021 годзе ён быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях. Рэжым Лукашэнкі перасьледуе Бяляцкага і ягоных калегаў з "Вясны" за іх праваабарончую дзейнасьць. Кожны дзень яго турэмнага зняволення — гэта парушэнне.
Сёння мы хочам выказаць нашу салідарнасць і павагу да мужнасці і сумленнасці Алеся. Мы жадаем яму моцнага здароўя і сіл, у якіх ён мае патрэбу".
Today, Belarusian human rights defender Ales Bialiatski, turns 62. It is his fourth birthday in prison.
Ales is not only Nobel prize laureate (2022), our dear colleague and friend and brilliant human rights defender. He is also a person with human rights of his own and he… pic.twitter.com/JA8vw8wJ3f— Memorial in English (@EnMemorial) September 25, 2024
Праваабаронцы Human Rights Watch:
"Сёння дзень нараджэння Алеся Бяляцкага, заснавальніка беларускай праваабарончай арганізацыі Вясна і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Гэта чацвёрты дзень нараджэння, які Алесь сустракае за кратамі па палітычна матываваных абвінавачваннях у адплату за сваю праваабарончую працу".
Правабарончая арганізацыя Amnesty Eastern Europe & Central Asia:
"Алесь Бяляцкі, беларускі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, правядзе свой дзень нараджэння ў турме. Арышт і турэмнае зняволенне — гэта вынік несправядлівых абвінавачванняў і рэпрэсій з-за яго барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Алеся без прад'яўлення абвінавачванняў.
Абарона правоў чалавека не злачынства, і яна не павінна карацца турэмнымі тэрмінамі".
Алесь Беляцкий, белорусский правозащитник и лауреат Нобелевской премии мира, проведет свой День Рождения в тюрьме. Арест и тюремное заключение — это результат несправедливых обвинений и репрессий из-за его борьбы за права человека в Беларуси. Мы требуем немедленного освобождения… pic.twitter.com/52KrzMsLYx
— Amnesty Eastern Europe & Central Asia (@AmnestyEECA) September 25, 2024
Праваабаронцы ARTICLE 19 Europe & Central Asia:
"Сёння дзень нараджэння ў Алеся Бяляцкага, бясстрашнага чалавека, праваабаронцы і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру. Алесь Бяляцкі цяпер адбывае 10-гадовы турэмны тэрмін за сваю важную працу на карысць Беларусі і беларускага народа. #StandWithBelarus
Алесь павінен быць вызвалены!"
Today is the birthday of Ales Bialiatski, a fearless @Viasna96 human rights defender & #NobelPeacePrize laureate. Ales Bialiatski is currently serving a 10-year prison sentence for his vital work for Belarus and Belarusian people. #StandWithBelarus
Ales must be freed! pic.twitter.com/KSrgIZaWzS— ARTICLE 19 Europe & Central Asia (@article19europe) September 25, 2024
Праваабаронцы Front Line Defenders:
"Сёння мы ўспамінаем праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які "святкуе" свой дзень нараджэння за кратамі. Ён быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за абарону правоў чалавека. Ён павінен быць дома, з сям'ёй.
Мы заклікаем да яго неадкладнага вызвалення!"
Today we remember human rights defender Ales Bialiatski as he ''celebrates'' his birthday behind bars. He was sentenced to 10 years in prison for defending human rights. He should be home with family.
We call for his immediate release!
????️@channeldraw pic.twitter.com/IwYzwecL6k— Front Line Defenders (@FrontLineHRD) September 25, 2024
Праваабаронцы Right Livelihood:
"Віншуем з днём нараджэння лаўрэата прэміі #Rightliveless, мужнага праваабаронцу і адданага мужа Алеся Бяляцкага.
Калі ласка, далучайцеся да нас, каб пажадаць яму здароўя і сіл і заклікаць да #FreeAles! Няхай гэта будзе яго апошні дзень народзінаў за кратамі".
Happy birthday to #RightLivelihood Laureate, courageous human rights defender and devoted husband Ales Bialiatski.
Please join us in sending him wishes of health and strength and raising the call to #FreeAles! May this be his last birthday behind bars.#FreeViasna pic.twitter.com/CfMQ4496zw— Right Livelihood (@rightlivelihood) September 25, 2024
Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT):
"Сёння вядомы беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі адзначае свой 62-і дзень нараджэння ў турме ў Беларусі.
Мы патрабуем яго і іншых беларускіх зняволеных безумоўнага вызвалення і жадаем Алесю сіл, здароўя і аптымізму".
Today a prominent Belarusian defender and 2022 Nobel Peace Prize laureate Ales Bialiatski celebrates his 62d birthday in prison in ????????#Belarus.
We demand his and other Belarusian prisoners unconditional release and wish Ales strength, health and all the optimism. #FreeAles pic.twitter.com/Yv4sfd3a5a— World Organisation Against Torture (OMCT) (@omctorg) September 25, 2024
Міністарка замежных спраў Швецыі Марыя Стэнэргард:
"Сёння лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі адзначае чарговы дзень нараджэння за кратамі. Ён з'яўляецца адным з больш чым 1300 чалавек, прызнаных у цяперашні час палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Швецыя заклікае да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення".
Today, Nobel Peace Prize Laureate Ales Bialiatski spends another birthday behind bars. He is one of more than 1 300 individuals currently recognised by @FreeViasna as political prisoners in Belarus. Sweden urges their immediate and unconditional release. pic.twitter.com/B4K2yoV8FX
— Maria M Stenergard (@MariaStenergard) September 25, 2024
Арганізацыя Index on Censorship:
"Праваабаронца, заснавальнік "Вясны" і лаурэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі адзначае свой чацверты дзень нараджэння ў якасці палітвязня, рэпрэсаванага за нястомную працу па абароне свабоды і правоў беларусаў ва ўмовах дыктатуры".
Human rights defender, @viasna96 founder, and @NobelPrize Laureate #AlesBialiatski is spending his 4th birthday as a political prisoner, repressed for his tireless work defending the freedom and rights of Belarusians under dictatorship: https://t.co/AGwp5cJ3rf pic.twitter.com/w2ysaQP4rZ
— Index on Censorship (@IndexCensorship) September 25, 2024