viasna on patreon

Пераслед трансгендарных персонаў і суд над кіраўніцай "Рэчыцадрэву": хроніка пераследу 26-27 верасня Дапоўнена

2024 2024-09-27T16:29:00+0300 2024-09-30T14:48:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/halina-kakhnovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26-27 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Памілавання не адбылося ці што адбываецца з людзьмі, якія вышлі апошнім часам?

Са шматлікіх крыніц dissidentby 27 верасня стала вядома, што людзей, якія выйшлі апошнім часам па памілаванні масава і гвалтоўна вярбуюць беларускія сілавікі.

Пад пагрозамі новага пераследу і ціскам на сям'ю, супрацоўнікі КДБ патрабуюць ад палітвязняў падпісаць шэраг папераў, пагадзіцца на ўдзел у прапагандысцкіх відэа, забараняюць выезд з краіны, а таксама патрабуюць супрацы ў агентурнай дзейнасці супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый.

Ад людзей патрабуюць звяртацца ва ўсе мажлівыя фонды і структуры дэмакратычных сілаў і «зліваць» любую інфармацыю, якая дапамагла б знішчыць каналы падтрымкі рэпрэсаваных ці нанесці іншую шкоду апазіцыйным структурам. Часта гэта звязана з устаноўкай спецыяльнага праграмнага забеспячэння на дэвайсы памілаваннага, каб супрацоўнікі рэжыму маглі праводзіць агентурную дзейнасць літаральна ў рэжыме анлайн.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 24 чалавек — цяпер у ім 4477 прозвішчаў

27 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі завочна асуджаных Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллю Салянкова, а таксама Алену Тоцкую


Затрымалі мужчыну, які пракаментаваў навіну пра магілёўца, які з нажом абараняўся ад губазікаўцаў

Агулам яго прыехалі затрымліваць каля дзесяць сілавікоў.

На "пакаяльным відэа" ад 27 верасня мужчына кажа, што нібыта знаходзіцца ў "экстрэмісцкіх" чатах і пакідае там каментары. Сярод іншага, яму інкрымінуюць і каментары да навіны пра мужчыну, які ў Магілёве адбіваўся ад губазікаўцаў.


У Рэчыцы, імаверна, судзілі намесніцу гендырэктара аб’яднання "Рэчыцадрэў"

Як паведаміла "Гомельская вясна", судовы працэс над жанчынай, якая мае тыя самыя асабістыя звесткі, што і намесніца генеральнага дырэктара ў вытворчасці ААТ "Рэчыцадрэў", адбыўся 26 верасня. Галіну Кахновіч абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).

Справу разглядаў суддзя Юрый Лунцэвіч. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Дакладна такія самыя імя, імя па бацьку і прозвішча, як падсудная, мае намесніца генеральнага дырэктара Адкрытага акцыянернага таварыста «Рэчыцадрэў» — вялізнага перапрацоўшчыка драўніны, аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Рэчыцы з дзяржаўнай формай уласнаці.


У Гомельскай вобласці затрымалі як мінімум 10 чалавек

Паведамляецца, што затрыманні прайшлі ў Брагіне, Ельску, Лоеве, Хойніках і Нароўлі.

На "пакаяльных відэа" ад 27 верасня затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія каналы", удзельнічалі ў мітынгах, маюць "забароненыя" татуіроўкі. Адзін з затрыманых кажа, што "гуляў у гульню, дзе пазнаёміўся з украінцамі і пад іх уплывам пачаў абражаць Расію і Лукашэнку".

У трох чалавек твары на відэа былі схаваныя.


Супраць жыхара Мінска Дзмітрыя Жлобы распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна

dzmitryi-zhloba.jpg
Дзмітрый Жлоба

31-гадоваму Дзмітрыю інкрымінаваная ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Дзмітрыя запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Следчы камітэт.


За каментары пра сілавікоў і Лукашэнку затрыманы мужчына

На "пакаяльным відэа" ад 27 верасня мужчына кажа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія каналы" і нібыта пісаў у чатах каментары з заклікамі забіваць супрацоўнікаў міліцыі, Лукашэнку і ягоную сям'ю.


Супольнасць трансгедарных людзей Беларусі паведамляе пра зачыстку — былі затрыманыя мінімум 8 чалавек

Пра гэта паведаміла іныцыятываTG House Belarus.

Вядома пра затрыманне мінімум васьмі трансперсон. Большасць з іх абмежавалася пратаколамі за "хуліганства". Апроч таго, у адносінах двух чалавек заведзеныя крымінальныя справы па артыкуле 343 Крымінальнага кодэкса — распаўсюд парнаграфіі.


Затрыманы сябра мужчыны, які ў Магілёве напаў з нажом на губазікаўцаў

Пра гэта 26 верасня паведаміла МУС.

Сцвярджаецца, што пры ператрусе ў доме 64-гадовага мужчыны выявілі агнястрэльную зброю, часткі да яе, патроны, рэчывы для вырабу выбухоўкі, наркотыкі, халодную зброю, у тым ліку замаскіраваную пад прадметы побыту.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу за незаконны абарот агнястрэльнай зброі (арт. 295 КК).


За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы мужчына

На "пакаяльным відэа" ад 26 верасня затрыманы паведаміў, што яму 49 гадоў. Прозвішча мужчыны высвятляецца. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства