viasna on patreon

Мінчанку асудзілі на 2,5 гады калоніі за каментары пра сілавікоў, Лукашэнку і ўдзельнікаў вайны ва Украіне

2024 2024-10-22T12:08:53+0300 2024-10-22T12:30:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alena-barysjuk_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 21 кастрычніка асудзілі Алену Барысюк паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Алене два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў старшы пракурор Дзмітрый Хавалка.

alena-barysjuk_.jpg
Алена Барысюк. Фота: news.by

Пра прысуд жанчыне  стала вядома з рэпартажу на дзяржаўным тэлебачанні, звярнула ўвагу "Зеркало". На аглашэнне прысуду прывялі студэнтаў розных ВНУ.

45-гадовую Алену абвінавацілі ў інтэрнэт-каментарах пра Лукашэнку, сілавікоў і ўдзельнікаў вайны ва Украіне.

Алену Барысюк раней ужо судзілі па палітычным артыкуле. Вясною 2023 года ёй прызначылі год і шэсць месяцаў “хатняй хіміі” за каментар пад фотаздымкам міліцыянта з Івацэвічаў Руслана Куцко.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства