viasna on patreon

На беларускай мове апублікаваны Даклад пра перамяшчэнне дзяцей з Украіны. Публікуем яго высновы

2024 2024-10-28T14:18:38+0300 2024-10-28T14:18:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/report_dzeci.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ўкраінскія і беларускія праваабаронцы прэзентавалі сумесны даклад "Скрадзенае дзяцінства: як беларускі рэжым сцірае ўкраінскую ідэнтычнасць у дзяцей праз перамяшчэнне, перавыхаванне і мілітарызацыю". Ён падрыхтаваны сумесна Freedom House, Праваабарончым цэнтрам ZMINA, Рэгіянальным цэнтрам па правах чалавека і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" пры дапамозе BELPOL. У сярэдзіне верасня аўтары дакладу перадалі дакументы ў Міжнародны крымінальны суд (МУС) у Гаазе. Цяпер яны заклікаюць урады краін-членаў Рымскага статута таксама звярнуцца ў суд і перадаць доказы ўдзелу ўладаў Расіі і Беларусі ў перамяшчэнні дзяцей з Украіны. "Вясна" публікуе даклад на беларускай мове і прыводзіць яго высновы.

"Беларускі рэжым з’яўляецца саўдзельнікам расійскай палітыкі перамяшчэння, індактрынацыі і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей шляхам перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь, пачынаючы з 2021 года, і ўкаранення расійскай мадэлі перавыхавання і мілітарызацыі на тэрыторыі Беларусі. Гэта пацвярджаецца некалькімі фактарамі", — канстатуюць адразу праваабаронцы.

Датычнымі да перасялення, перавыхавання і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей праваабаронцы называюць пяць катэгорый людзей: беларускія чыноўнікі, расійскія чыноўнікі, чыноўнікі Саюзнай дзяржавы, акупацыйных уладаў Украіны і прадстаўнікі беларускіх GONGO. Адзначаецца таксама, што "нельга недаацэньваць ролю беларускіх НДА і фондаў". Паводле іх даных, ёсць як мінімум тры групы дзяцей, перасяленне якіх у Беларусь можна кваліфікаваць як дэпартацыю.

"Сістэма выхавання і "адпачынку", у якую трапляюць украінскія дзеці ў Беларусі, арыентавана на распаўсюджванне расійскіх прапагандысцкіх наратываў, накіраваных на дэманізацыю асобных народаў, у прыватнасці, украінскага. Заняткі вядуцца на расійскай мове, а ўкраінскія дзеці ўвесь час ідэнтыфікуюцца як "расіяне" ці "грамадзяне Расіі" ў сістэме, у беларускіх і расійскіх дзяржаўных СМІ, а таксама ў публічнай камунікацыі беларускіх GONGО".

"Скрасці ўкраінскую ідэнтычнасць". Як беларускі рэжым перамяшчае, перавыхоўвае і мілітарызуе ўкраінскіх дзяцей

"Вясна" распавядае пра тое, што казалі эксперты на прэзентацыі даклада на канферэнцыі АБСЕ.

Як сцвярджаюць праваабаронцы, акрамя перавыхавання, відавочнай мэтай перасялення з’яўляецца мілітарызацыя ўкраінскіх дзяцей:

"Украінскія дзеці ў беларускіх установах рэгулярна падвяргаюцца прапагандзе аб службе ў расійскіх узброеных сілах, услаўленні ролі СССР у Другой сусветнай вайне, правядзенні паралеляў паміж гэтымі дзеяннямі і цяперашняй вайной Расіі супраць Украіны. Украінскія дзеці, якія далучыліся да расійскіх ваенізаваных моладзевых арганізацыяў на акупаваных тэрыторыях, будучы пераселенымі ў Беларусь, таксама самі становяцца аб’ектамі прапаганды".

Праваабаронцы ў сваім дакладзе прыходзяць да высновы, што дзеянні прадстаўнікоў Беларусі і Саюзнай дзяржавы сведчаць аб садзейнічанні Расіі – галоўнага выканаўцы – у выглядзе прадастаўлення сродкаў для здзяйснення злачынства, што з’яўляецца дастатковай падставай для крымінальнай адказнасці.

"Палітычная выхаванне і мілітарызацыя ўкраінскіх дзяцей у Беларусі парушае асноўныя правы і свабоды дзіцяці, у тым ліку права на свабоду думкі, права на адукацыю, права карыстацца сваёй культурай, спавядаць сваю рэлігію і карыстацца роднай мовай, як а таксама права быць абароненым ад умяшання ў сваю ідэнтычнасць. Акрамя таго, перавыхаванне ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах вайны Расіі супраць Украіны кваліфікуецца як дыскрымінацыйны пераслед, які з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці".

На беларускай мове апублікаваны Даклад пра перамяшчэнне дзяцей з Украіны. Публікуем яго высновы

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства