viasna on patreon

У Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю мінімум 11 палітвязняў з інваліднасцю застаюцца за кратамі ў Беларусі

2024 2024-12-03T13:16:38+0300 2024-12-03T16:02:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/urazlivuya_loha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Трэцяга снежня адзначаецца Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. Ён быў абвешчаны ААН у 1992 годзе для павышэння дасведчанасці і вызначэння мер, каб палепшыць сітуацыі людзей з інваліднасцю і забяспечыць іх роўнымі магчымасцямі.

Людзі з інваліднасцю — асобная ўразлівая група ў месцах зняволення. Каб у поўнай меры камунікаваць з навакольным асяроддзем, ім патрэбныя дадатковыя ўмовы, бо ўтрыманне ў зняволенні ўспрымаецца для чалавека больш жорсткім. Для гэтых людзей такія ўмовы часцей з'яўляюцца катаваннямі, чым для іншых.

Як юрыдычна можна дамагацца вызвалення зняволеных з захворваннямі?

Юрыдычная служба "Вясны" апісвае крытэрыі і паказвае, які можа быць механізм запуску падобнай працэдуры.

На трэцяга снежня 2024 году вядома, што ў зняволенні ў Беларусі знаходзіцца мінімум 11 палітзняволеных з інваліднасцю. Так, інваліднасць мае Аляксандр Кісель, які стаіць на ўліку ў псіхіятра ад самага нараджэння. Яго накіравалі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар. Аксана Ляўшова мае захворванне ног, не можа самастойна перамяшчацца, мае інваліднасць. Яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Таксама інваліднасцю маюць архітэктар Аляксей Парэцкі, мастак Канстанцін Прусаў, стрыечны брат прадстаўніка палка Каліноўскага Сяргей ФранчукУладзімір Гундар — актывіст і краязнаўца з Баранавічаў, мае інваліднасць другой групы (мужчына не мае нагі). Яго асудзілі да 20 гадоў пазбаўлення волі.  Некаторыя людзі з інваліднасцю выйшлі на волю пасля некалькі хваляў памілавання, якія адбыліся ў 2024 годзе. 

"Я лічу, што гэта добра для людзей, якія вызваліліся, аднак гэта мае ў тым ліку іншы прагматычны чыннік, — распавёў "Вясне" дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.  Нават уладам стала зразумела, што ім не патрэбна, каб людзі паміралі ў турмах, таму яны і пачалі выпускаць людзей з інваліднасцю. Аднак нельга сказаць, што ў гэтым годзе мы ўбачылі паслабленне рэпрэсій у дачыненні да іх: людзі з усімі рысамі чалавека з інваліднасцю, нават калі яны не маюць адпаведнага пасведчання, сёння па-ранейшаму трапляюць пад рэпрэсіі. Нягледзячы на вызваленні адных, новыя людзі апынаюцца за кратамі. Хаця безумоўна, масштабы рэпрэсій значна меньшыя, у параўнанні з агульнымі масштабамі. Гэта адбываецца праз тое, што ўлады не хочуць браць на сябе нечага лішняга: у іх ёсць сваё разуменне, што гэта слабыя людзі, якіх лёс і так пакараў"

Людзі з інваліднасцю, якія апынуліся пад рэпрэсіямі, могуць звярнуцца ў Офіс па правах людзей з інваліднасцю па афіцыйных каналах. Ён кантактуе з усімі праваабарончымі арганізацыямі і дамагаецца, каб асаблівыя патрэбы людзей улічваюцца. Нажаль, унутры Беларусі сёння няма спецыялізаваных праваабарончых арганізацый, якія займаліся б правамі людзей з інваліднасцю. Таму варта разлічваць на арганізацыі замяжой, якія працуюць у гэтым кірунку. 

Яшчэ адна група, з якой працуе Офіс, — людзі з інваліднасцю, якія знаходзяцца ў вымушанай палітычнай эміграцыі. Драздоўскі адзначае, што яны знаходзяцца ў розных краінах у розным стане фізічнага і псіхалагічнага здароўя, бо на гэта ў тым ліку ўплываюць заканадаўчыя нормы ў розных краінах.

"Калі абагульняць, то міжнародныя нормы, якія спрычыняюцца да міграцыйных працэсаў і ўцекачоў, вельмі слаба ўтрымліваюць павагу асобных патрэбаў людзей з інваліднасцю, — падкрэсліў ён. — Там нібыта няма ніякай дыскрымінацыі — проста ўсе людзі роўныя. Але ў гэтым і палягае дыскрымінацыя. Гэтыя нормы пісаліся пад здаровых маладых людзей. Умовы, дзе апынаюцца людзі з інваліднасцю, амаль што ніяк не ўлічваюцца ў міжнародных правілах. На нацыянальным узроўні правілы вельмі розныя і залежаць ад краіны: у адной краіны да асобных патрэбаў ставяцца больш уважліва, у іншай — менш. Але людзям няма куды дзявацца: у якой краіне апынуўся — там і выжываеш. І тут адбываюцца цікавыя рэчы: людзі, якія камунікуюць адзін з адным, заўважаюць, што ў іх вельмі розны стан праз рознасць правілаў. Такім чынам, нацыянальныя нормы розныя, а міжнародныя не працуюць". 

Таксама Сяргей Драздоўскі падкрэсліў, што ў Беларусі павялічваецца разрыў паміж рознымі катэгорыямі людзей з інваліднасцю. Калі вобразам адных людзей актыўна карыстаюцца на старонках прадзяржаўных медыя, каб падкрэсліць станоўчыя змены ў іх жыцці, то ў той жа час іншыя сталі яшчэ больш знікаць "з экранаў". 

"Таму карціна ўнутры краіны не вельмі адназначная, — рэзюмаваў ён. — Можна знайсці людзей з інваліднасцю ў Беларусі, якія скажуць, што стала жыць лягчэй, хаця складана сказаць, у чым канкрэтна. Але другога боку вы не знойдзеце, бо гэта страшна. Сёння скардзіцца ў Беларусі страшна". 

Алег Граблеўскі: "Рэпрэсіі зрабілі бачным, наколькі інвалідызуючай з’яўляецца наша пенітэнцыярная сістэма"

Рэпрэсіі зрабілі бачным, наколькі інвалідызуючай з’яўляецца наша пенітэнцыярная сістэма з пункту гледжання медычнага абслугоўвання, дапамогі, умоваў утрыманн


У час 31-й сесіі Камітэта па правах людзей з інваліднасцю разглядаўся Даклад грамадзянскай супольнасці аб становішчы людзей з інваліднасцю ў Беларусі. У зняволенні знаходзяцца людзі з афіцыйным статусам інваліднасці, тыя, хто пакутуе на хранічныя захворванні, і тыя, хто атрымаў інваліднасць падчас свайго зняволення.

"Доступ палітычных зняволеных да неабходных медыкаментаў і медычных паслуг істотна абмежаваны. Матэрыяльныя ўмовы ў турмах не прыстасаваныя для асоб з інваліднасцю, а просьбы аб разумных прыстасаваннях і сацыяльнай падтрымцы рэгулярна адхіляюцца. Сем'ям палітычных зняволеных з інваліднасцю або хранічнымі захворваннямі неафіцыйна рэкамендуецца хаваць палітычную матывацыю затрымання, каб мінімізаваць шанцы на віктымізацыю і рэпрэсіі, а таксама пазбегнуць перашкод для наведвання сваіх блізкіх у турмах", — гаварылася ў ім.

"У турмах не менш за 16 палітвязняў з інваліднасцю"

Як выглядаў альтэрнатыўны даклад для Камітэта па правах людзей з інваліднасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства