МЭДЫІ Амэрыканскія дыпляматы пабывалі на "хіміі" Прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі зьдзейсьнілі азнаямленчую паездку ў Асіповічы й Жлобін, дзе адбываюць пакараньне журналісты зачыненай уладамі незалежнай газэты "Пагоня". МЭДЫІ Амэрыканскія дыпляматы пабывалі на "хіміі" Прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі зьдзейсьнілі азнаямленчую паездку ў Асіповічы й Жлобін, дзе адбываюць пакараньне журналісты зачыненай уладамі незалежнай газэты "Пагоня". МЭДЫІ Амэрыканскія дыпляматы пабывалі на "хіміі" Прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі зьдзейсьнілі азнаямленчую паездку ў Асіповічы й Жлобін, дзе адбываюць пакараньне журналісты зачыненай уладамі незалежнай газэты "Пагоня". Прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі зьдзейсьнілі азнаямленчую паездку ў Асіповічы й Жлобін, дзе адбываюць пакараньне журналісты зачыненай уладамі незалежнай газэты "Пагоня".
Аляксандар Дашчынскі (Радыё Рацыя)
З інфармацыі Рацыі, прадстаўнікі амбасады ЗША - першы сакратар амбасады Тэд Контэк i трэцi сакратар Ян Тэрнэр - пабывалі ў сераду з азнаямленчай паездкай у Асіповічах і Жлобіне, дзе адбываюць пакараньне гарадзенскія журналісты Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка. Амэрыканцаў цікавілі ўмовы, у якiх утрымлiваюцца спадары Маркевiч i Мажэйка, а таксама псыхалягiчны стан зьняволеных.
З нашых зьвестак, амэрыканскім дыпляматам не ўдалося сустрэцца са спадаром Маркевічам - прадстаўнікоў амбасады ЗША нават не пусьцілі ў спэцкамэндатуру. Нагадаю: Мікалай Маркевіч адбывае пакараньне ў спэцустанове ў Асіповічах - паўтара гады абмежавааньня волі за паклёп на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.
Затое амэрыканскія дыпляматы сустрэліся з журналістам "Пагоні" Паўлам Мажэйкам, які адбывае пакараньне ў Жлобіне - год абмежаваньня волі паводле таго ж крымінальнага артыкулу. Павал Мажэйка распавёў Рацыі па тэлефоне пра гэтую сустрэчу.
П.М.: - Тут быў такі рух у Жлобіне, КДБістаў панаводзілі. Нікога не пускалі з нашага інтэрнату, правяралі ўсе пакоі. Мяне нават з працы й на працу адвезьлі на міліцэйскай машыне. Упершыню такое было. Давалі нейкія інструкцыі. Невядома чаго баяліся, але кожны вырашыў перастрахавацца. Гэтых бедных амэрыканцаў зь нейкай машыны здымалі на камэру. Прадстаўнікі амбасады спэцыяльна прыехалі праз Асіповічы ў Жлобін. Яны сказалі, што гэта не афіцыйны візыт, а папросту азнаямленьне з сытуацыяй - таго патрабуе Вашынгтон.