viasna on patreon

На восеньскай сэсіі Парляментскай Асамблеі Рады Эўропы абмяркоўвалася пытаньне статусу Беларусі.

2002 2002-09-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 1997 годзе Белаурсь пазбавілі статусу “адмыслова запрошанага” у ПА РЭ з прычыны велізарных парушэньняў правоў чалавека й сумнеўнай легетымнасьці “палаты прадстаўнікоў”. З дакладам ад палітычнага камітэту ПА РЭ выступіў вядомы нямецкі парляментар Вольфганг Бэрэнд (Wolfgang Behrendt), які дэталёва апісаў сытуацыю ў краіне й прапанаваў не вяртаць Бнларусі статусу адмыслова запрошанага (пры тым, што пытаньне застаецца на парадку дня). Ад Праўнага камітэту выступіў літоўскі дэпутат беларускага паходжаньня Вацлаў Станкевіч, які падтрымаў прапанову Бэрэнда й заклікаў пашыраць падтрымку беларускай грамадзкай супольнасьці. Дакладнікам ад беларускай апазыцыі быў вызначаны Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які ў сваім выступе на сэсіі агучыў новыя факты перасьледу дэмакратычных сілаў, прэсы (прысуд Івашкевічу, Маркевічу і Мажэйку), распальваньня рэлігійнай варожасьці (новы закон аб вызнаньнях), дыскрымінацыі беларускамоўных і г.д. Вінцук Вячорка заявіў, што нават уздымаць пытаньне пра лёс незалежнай дзяржаўнасьці Беларусі ў сытуацыі, калі яе народ пазбаўлены магчымасьці выказаць сваю волю, – непрымальна.

Практычна аднагалосна (56 “за” пры адным устрыманым) сэсія ўхваліла дакумэнт, якога афіцыйны Менск вельмі не хацеў. Вінцук Вячорка лічыць, што, з аднаго боку, гэта ёсьць працягам пасьлядоўнае палітыкі ціску на Лукашэнку, каб сытуацыя ў краіне мянялася, а з другога, – сьведчаньне таго, што нас прызнаюць за эўрапейскую незалежную дзяржаву.

Старшыня Партыі БНФ сустрэўся на сэсіі я дэпутатамі В. Станкевічам, В. Ландсбергісам, А. Чэкуолісам (Літва), Т. Давісам (Вялікабрытанія), В. Ліпелтам (Нямеччына), з польскімі, украінскімі, малдаўскімі дэпутатамі. Дэлегацыя апазыцыі спаткалася з Генеральным сакратаром ПА РЭ Бруна Галерам (Bruna Haler).
--
Прэс-служба партыі БНФ
http://www.pbnf.org
mailto:press@pbnf.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства