Неабгрунтавана жорсткае рашэньне ў адносінах актывіста Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Андрэя Козел вынесла суддзя суда Савецкага раёну Натальля Скугарева – 7 сутак адміністратыўнага арышту
https://spring96.org./be/news/1214
2004
2004-04-27T10:00:00+0300
2004-04-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Козел быў затрыманы ўвечары 26 красавіка, пасьля заканчэньня акцыі “Чарнобыльскі шлях”, правёў ноч у сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку
на вуліцы Акрэсьціна ў Мінску.
27 красавіка суддзя суда Савецкага раёну Натальля Скугарева вынесла рашэньне па адміністратыўнай справе Андрэя Козела -- 7 сутак арышту, яго абвінавацілі ў парушэньні Арт 167.-1 ч.1 КаАП РБ (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства). Гэты артыкул прадугледжвае наступные пакараньні – папярэджаньне, штраф ад 20 да 150 базавых велічынь і арышт ад 3 да 15 сутак.