Прысуд "Народнай волі" пакінулі ў сіле
26-га красавіка Мінскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу рэдакцыі газеты "Народная воля", якая дамагалася адмены рашэння суда Ленінскага раёна ад 18-га лютага г.г. Тады суд часткова задаволіў зыск ТАА "Альянс-медиа" (заснавальнік газеты "Обозреватель") аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, абавязаўшы рэдакцыю выдання надрукаваць абвяржэнне артыкула Антона Кузняцова "Как "Обозреватель" Сергея Атрощенко по-бандитски обошёлся с Леонидом Левиным". Акрамя гэтага, суд абавязаў рэдакцыю пакрыць судовыя выдаткі і аплаціць паслугі адваката зыскоўцаў. Першапачаткова ТАА "Альянс-медиа" патрабаваў спагнаць з рэдакцыі яшчэ і 50 млн. рублёў у якасці кампенсацыі маральных стратаў, -- паведаміла прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".