28 красавіка ў Страсбургу Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прыняла рэзалюцыі па Беларусі
https://spring96.org./be/news/1225
2004
2004-04-28T10:00:00+0300
2004-04-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У рэзалюцыях, прынятых большасьцю галасоў удзельнікаў, парламентарыі патрабавалі ад беларускіх уладаў адстаўкі генеральнага пракурора Віктара Шэймана і правядзеньня “сапраўды незалежнага расьсьледваньня” выпадкаў зьнікненьня людзей. ПАРЕ заклікала беларускія ўлады спыніць практыку перасьледу незалежных СМІ і журналістаў, унесьці ў заканадаўства зьмены, якія адпавядаюць міжнародным дэмакратычным прынцыпам, і захоўваць фундаментальныя правы і свабоды.