viasna on patreon

28 красавіка раніцай у КГБ былі выкліканыя сыны арыштаванага былога міністра і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Міхаіла Марыніча Павал і Ігар, а пасьля размоваў зь імі сьледчыя правялі ператрус у гаражы Паўла Марыніча, паведамляе Радыё Свабода.

2004 2004-04-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле Паўла Марыніча, ператрус працягваўся больш за тры гадзіны і завершыўся канфіскацыяй некаторых дакумэнтаў арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва”, якой кіраваў Міхаіла Марыніч.

Павал Марыніч паведаміў таксама Радыё Свабода пра размову адваката і бацькі са сьледчымі КГБ. Падчас гэтай размовы экс-міністар патлумачыў паходжаньне нібыта знойдзеных у яго на лецішчы 90 тысяч даляраў, двух пісталетаў і сакрэтных дакумэнтаў. Павал Марыніч паведаміў:

“Ён сказаў, што на зброі, якую ў яго знайшлі на лецішчы, няма ягоных адбіткаў пальцаў, што гэтую зброю падкінулі. Пра грошы сказаў, што гэта ягоныя асабістыя грошы. А дакумэнты — гэта архіў, які датаваны яшчэ 1997 годам”. Міхаіл Марыніч прызнае сваім адзін газавы пісталет, а вось ад другога, баявога, адмаўляецца. Таксама Міхаіл Марыніч паведаміў сьледчым, што 15 красавіка невядомыя асобы забраліся на ягонае лецішча ў пасёлку Зацань, і, магчыма, гэта яны падкінулі баявы пісталет.

Адвакат Міхаіла Марыніча пацьвердзіла, што абвінавачаньне яе кліенту пакуль не прад’яўленае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства