viasna on patreon

29 верасьня ў Мінску затрымавныя актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ -- удзельнікі несанкцыянаванага мітынгу ў абарону незалежнасьці Беларусі.

2002 2002-09-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мітынг адбыўся ўі парку Янкі Купалы. Удзельнікі акцыі з бел-чырвона-белымі сьцягамі падышлі да помніка Янку Купалу, усклалі кветкі і разгарнулі транспаранты з надпісамі: “Расейскія ваенныя базы — прэч зь Беларусі”, “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй” і “Беларуская салідарнасьць — наш супраціў расейскай акупацыі”.

Пасьля заканчэньня акцыіі былі затрыманыя некалькі чалавек, якіх адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну г. Мінскуі. Сярод затрыманых Юры Беленькі, Валеры Буйвал, Уладзімер Плотнікаў і Кастусь Кошэль.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства