viasna on patreon

Інсьпектар па аператыўнай рабоце Слонімскай фінансавай міліцыі Ўладзімер Юрчак прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасьці за неправамоцныя дзеяньні па справе кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня “Воля да разьвіцьця” Міхася Варанца

2004 2004-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У канцы сакавіка 2004 году Міхася Варанца двойчы выклікаў лейтэнант Слонімскай фінансавай міліцыі Ўладзімер Юрчак для высьвятленьня сытуацыі адносна “нявыплаты” грамадзкім аб’яднаньнем “Воля да разьвіцьця” падаткаў па Праграме ТАСІS. Пры гэтым ён дапусьціў шэраг парушэньняў: не растлумачыў сп.Варанцу ягоных правоў, аказваў на яго псыхалягічны ціск, пагражаў і інш. Інфармацыя, атрыманая Юрчаком падчас папярэдняга расьсьледаваньня, стала падставай для ўзбуджэньня 23 красавіка супраць М.Варанца крымінальнай справы за “ўхіленьне ад уплаты падаткаў шляхам утойваньня”.

22 красавіка Міхась Варанец падаў скаргу на дзеяньні Юрчака ва Ўпраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю па Гарадзенскай вобласьці. 20 траўня старшыня апошняга паведаміў, што сп.Юрчак “за дапушчаныя хібы пры вырашэньні матэрыялу прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасьці”.

“Хочацца верыць, што рашэньне абласнога Упраўленьня Дэпартаменту фінансавых расьсьледаваньняў у дачыненьні да Юрчака ня вымушанае рэагаваньне на маю скаргу, а прынцыповая пазыцыя”, – так пракамэнтаваў пакараньне чыноўніка Міхась Варанец.

www.belngo.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства