Створаны савет абароны Маларыцкага раёну
Дэпутат Маларыцкага раённага Савету дэпутатаў Уладзімір Малей атрымаў адказ на дэпутатскі запыт:
“Даводжу да вашага ведама, што ў выкананьне Закону Рэспублікі Беларусь “Аб абароне”, Пастановы Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2003 за № 192 “Аб зацьверджаньні палажэньня аб парадку забясьпячэньня з мясцовых рэсурсаў патрэбаў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь у перыяд мабілізацыі і ў ваенны час”, рашэньнем раённага выканаўчага камітэту ад 18.03.2003 дзеля рашэньня пытаньняў у інтарэсах тэрытарыяльнай абароны ў ваенны час створаны савет абароны раёну.
Старшыня райвыканкаму (подпіс) К.В.Лапіч”
За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца ў
Брэсцкае абласное аддзяленне
грамадскага аб'яднаньня
"Праваабарончы цэнтр "Вясна":
(8-0162) 20-13-95
Уладзімір Вялічкін