26 чэрвеня ў Гародні падчас апытаньня адносна трэцяга тэрміну прэзідэнцтва затрыманыя актывісты АГП Вадзім Іодзель, Яўген Лукша і Віталь Філіповіч
У мінулыя выходныя ў Гародні, Ваўкавыску і Віцебску прайшоў альтэрнатыўны рэферэндум, арганізаваны актывістамі АГП. Галоўнае пытаньне заключалася ў наступным: “Ці згодныя вы з тым, каб адна і тая ж асоба займала прэзідэнцкую пасаду больш за 2 тэрміны запар?”. З 3922 чалавека, якія прынялі ўдзел у імправізаваным галасаваньні, супраць трэцяга тэрміну выказаліся 3613. гэта складае больш за 92% ад агульнай колькасьці прыняўшых удзел у рэферэндуме.
Дадзеная акцыя выклікала адпаведны рэзананс у праваахоўных органаў . 26 чэрвеня, у суботу, на Цэнтральным рынку г. Гародня падчас правядзеньня працэдуры галасаваньня былі затрыманыя актывісты АГП Вадзім Іодзель, Яўген Лукша і Віталь Філіповіч. Яны былі дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС, дзе быў складзены пратакол аб іх затрыманьні. Ім былі ўручаныя позвы з патрабаваньнем з’явіцца 28 чэрвеня ў Кастрычніцкі РАУС г. Гародня.